Специалисты Ушачского РЦГЭ проводят мониторинги торговых объектов, реализующих продукты питания на предмет соблюдения санитарно-гигиенических норм

Выясняем ситуацию Здравоохранение

Мяса, кандытарскія вырабы, садавіна і агародніна – гарачым летам гэтыя прадукты, не вытрымліваючы выпрабавання спякотай, вельмі хутка псуюцца і пагражаюць арганізму вострымі кішэчнымі захворваннямі. Наколькі зараз бяспечныя харчовыя тавары, якія рэалізуюцца на рынку і ў магазінах раёна? Ці выконваюцца ў гандлёвых кропках саніртарна-гігіенічныя нормы? Гэтыя пытанні зараз знаходзяцца на асаблівым кантролі спецыялістаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Не толькі ў буднія дні, але і ў выхадныя яны “манітораць” аб’екты гандлю райспажыўтаварыства і індывідуальных прадпрымальнікаў. На чарговую праверку прадуктовых кропак рынку гарпасёлка на гэтым тыдні мы накіраваліся разам.

Першая вітрына – з ахалоджаным мясам птушкі на крытым рынку (ІП Н.Брыкун). Тое, што тут не захоўваецца патрэбны мінусавы тэмпературны рэжым, было бачна нават няўзброеным вокам. Праз незачыненую з боку прадаўца дзверку вітрына “дыхала” далёка не свежым паветрам. Амаль у экстрэмальныя ўмовы трапілі сасіскі і сардэлькі, упакоўкі з якімі былі выкладзены прама на прылаўку. Прычым, частка тавару ляжала на адкрытай паверхні (згодна патрабаванняў, пры раскладцы харчовага тавару абавязковым з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных латкоў ці падносаў). Уладальніку гандлёвай кропкі спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі зрабілі заўвагу і наконт “шматпавярховай” раскладкі ўпаковак з прадукцыяй.

– Ужо заўтра ў памяшканні стане больш халаднавата, – запэўніла нас дырэктар рынка Надзея Мікалаеўна Кротава. – Мы ўжо ўстанавілі кандыцыянер, вось-вось яго падключым.

І сапраўды, ужо ў сераду доўгачаканы халадок парадаваў пакупнікоў і прадаўцоў крытага рынку. Праўда, наколькі ад гэтага стала “камфортней” каўбасам, сказаць складана. На момант нашага візіту дакументацыі на халадзільнае абсталяванне ў індывідуальнага прадпрымальніка не аказалася.

Наступны наш прыпынак – палатка з прадуктамі (ІП Т.Цвяцінская). Падчас папярэдняй праверкі гандлёвай кропкі індывідуальнаму прадпрымальніку было рэкамендавана тэрмінова перагледзець асартымент рэалізуемага тавару. У прыватнасці, у такую спёку ні ў якім разе не павінна быць на паліцах кандытарскіх вырабаў, шакаладу, цукерак. Прайшоў час – а шакалад і цукеркі з гандлёвай кропкі так і не зніклі. Жанчына патлумачыла, што хацела распрадаць загадзя завезены тавар. Што ж, грошы ёй, напэўна, у бліжэйшы час спатрэбяцца – для аплаты штрафу.

Парадавала сітуацыя ў палатцы райспажыўтаварыства, размешчанай непадалёк. Акуратныя палічкі з агароднінай, прывабныя “піраміды” з персікаў на спецыяльных падносах, адсутнасць вос і мух. Усё па санітарных правілах. І, як падкрэслілі супрацоўнікі райЦГЭ, так зараз ва ўсіх гандлёвых кропках райспажыўтаварыства. Амаль усюды ўстаноўлены кандыцыянеры, асартымент прадукцыі рэгулярна абнаўляецца.

Яшчэ палатка (ІП Г.Малашчанка). Тут прэтэнзій да ўладальніка кропкі было ў правяраючых нямала. Па-першае, рэалізацыя кавуноў у разрэзаным выглядзе. Зразумела, набываць палову вельмі зручна: не кожнаму пакупніку патрэбна шматкілаграмовая ягада, ды і ў яе саспеласці пры нарэзцы можна ўпэўніцца. Аднак жа і пра санітарныя патрабаванні забывацца нельга! Як патлумачыла памочнік урача-гігіеніста райЦГЭ Наталля Мікалаўна Мароз, разразанне насельнікаў бахчы дазваляецца толькі пры наяўнасці ў гандлёвай кропцы вады (нож пасля кожнага разразання павінен мыцца), а таксама належных тэмпературных умоў. Тут усяго гэтага пакуль няма, ды яшчэ восы актыўна смакуюць мякаць нарэзаных кавуноў, прабраўшыся пад поліэтыленавую плёнку. Сур’ёзным парушэннем стала і рэалізацыя тавару з відавочнымі прыкметамі сапсаванасці. Не ведаю, каго з ушачан маглі прывабіць паўгнілыя персікі, грушы і абрыкосы па 7 і 10 тысяч за кілаграм, аднак скрыня з імі “красавалася” ледзь не на самым бачным месцы. Па словах Н.М.Мароз, садавіну і агародніну з нязначнымі змяненнямі ў колеры ці форме прадаваць можна – зразумела, па зніжаным кошце, а вось з гніллю – ні ў якім разе: такі тавар падлягае ўтылізацыі. Правяраючыя выказалі заўвагу і наконт размяшчэння ў гандлёвай кропцы скрыняў з прадуктамі: многія з іх стаялі на вуліцы, часткова перакрываючы выхад з рынку.

– Мы таксама зацікаўлены, каб парушэнняў на рынку было як мага менш, – гаворыць Н.М.Кротава. – Таму самі перыядычна адсочваем якасць прадуктаў харчавання, умовы іх рэалізацыі. Калі бачым парушэнне, просім гаспадара кропкі яго ўхіліць. І ў большасці выпадкаў знаходзім агульную мову.

З тымі ж гандлярамі, да свядомасці якіх дырэктару рынка дастукацца не ўдалося, будуць размаўляць спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Маніторынг аб’ектаў гандлю (не толькі прадуктовых!) працягваецца.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



2 комментария по теме “Специалисты Ушачского РЦГЭ проводят мониторинги торговых объектов, реализующих продукты питания на предмет соблюдения санитарно-гигиенических норм

  1. Сделайте мониторинг магазина в пос.Лесхоз. Но только не о качестве продукции (там, видно, все в порядке), по крайней мере у нас, жителей, этого микрорайона, претензий и жалоб нет, а вот каковы САНИТАРНЫЕ УСЛОВИЯ работы продавцов!!! Вот где не помешал бы кондиционер. В каких условиях работают девчата — уму не постижимо!!! Да им, как шахтёрам, доплачивать надо!Обратите, пожалуйста, внимание. Иначе будем писать и дальше.

  2. Проверяйте, пожалуйста, товар по чекам в магазинах — обманывают нашего брата по страшному. Мама в «Родном куте» покупала продукты, а ей в чек выбили сигареты с фильтром, у меня — кака-то щетка, которую я никогда не покупал, соседка не покупала шампунь, а в чеке значится. Моя невестка покупала продукты, так ей выбили не три сырка, а четыре… Примеров — уйма! Народ! Нас обманывают, обсчитывают, обвешивают и все это уже становится нормой!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *