Забойнай площадка Ушачского райпо в связи сплановым ремонтом временно прекратила работу

Выясняем ситуацию Калейдоскоп Личное подсобное хозяйство Сельское хозяйство

Вымушаны яшчэ раз нагадаць ушачанам пра правілы забою хатняй жывёлы, паколькі на тое ёсць сур’ёзная нагода. Некаторыя з нашых кліентаў сутыкнуліся з праблемай, што яны не могуць забіць на бойні райспажыўтаварыства жывёлу і атрымаць даведку для далейшага продажу мяса.

Сапраўды, такая нязручнасць існуе, паколькі на забойнай пляцоўцы праводзяцца неабходныя работы і яна часова не працуе. Працягнуцца яны прыкладна да сярэдзіны верасня. Да гэта часу ўладальнікам асабістай падсобнай гаспадаркі, якія жадаюць прадаць мяса буйной і дробнай рагатай жывёлы або каніну, раім скарыстацца забойнымі пляцоўкамі Лепельскага райспажыўтаварыства або Глыбоцкага і Віцебскага мясакамбінатаў. Таксама нагадваем, што дома хатнюю жывёлу для ўласнага ўжытку можна забіваць пад кантролем спецыяліста ветэрынарнай службы. Таксама як і для далейшага продажу мяса трусоў, птушак, нутрый і іншых дробных жывёлін.

Пазней праз газету мы паведамім пра аднаўленне работы забойнай пляцоўкі Ушацкага райспажыўтаварыства.

Л.ЕЛІСЕЕВА, загадчык лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *