Во время проведения «прямой линии» с нотариусом Ж.Л.Коваленко граждане получили ответы на вопросы оформления наследства

Ваш вопрос - наш ответ Калейдоскоп Правовая консультация

Сто пяцьдзесят тысяч каштуе зараз кансультацыя натырыуса па пытаннях спадчыны, калі вы звяртаецеся да яго на прыём. А вось нашы чытачы, што патэлефанавалі падчас “прамой лініі” да натарыуса Жанны Леанідаўны Каваленкі, атрымалі яе бясплатна. Пытанні нашых заяўніц датычыліся самага злабадзённага – афармлення спадчыны.

– Яўгенія Раманаўна Тарасевіч з Заазер’я пыталася, з чаго ёй пачынаць працэдуру афармлення дома, які будавалі разам з мужам. Мужа ўжо няма ў жывых. Самой жа складана рухацца, ці могуць сабраць патрэбныя даведкі за яе родныя?

– Найперш, трэба атрымаць з сельвыканкама даведку з пагаспадарчай кнігі, каб было бачна, чый дом (у які перыяд пабудаваны, падчас шлюбу ці не) і там жа падаць заяву на афармленне зямельнага ўчастка. Там жа вы можаце і выдаць сваім родным даверанасць на права займацца справамі па афармленні спадчыны і вам не трэба будзе больш нікуды ездзіць – усе неабходныя дакументы будуць выдадзены на ваша імя вашай даверанай асобе.

– Дом ва Ушацкім раёне быў запісаны на бацьку, які памёр. Паўгода пасля смерці ўжо мінула. Маці была зарэгістравана ў мяне ў Наваполацку, аднак па сутнасці так і пражывае ў Вялікадолецкім сельсавеце. Які парадак нашых дзеянняў для афармлення спадчыны, – пыталася Тамара Аляксандраўна Маляронак.

– У сельвыканкаме павінны выдаць даведку, што маці сапраўды там пражывае – гэта азначае, што фактычна прыняла спадчыну. Ёй трэба мець пры сабе пашпарт, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб смерці мужа і некаторыя іншыя дакументы, якія пацвярджаюць факт смерці, прыняцця спадчыны і роднасных адносін, а таксама прыналежнасць маёмасці памёршаму. Усе неабходныя дакументы пасля напісання ёй заявы мы можам сабраць і самі, аднак працэдура гэта платная – кожная даведка каштуе 37 тысяч 500 рублёў (25 працэнтаў ад стаўкі базавай велічыні). 3 працэнты ці 4,5 тысячы рублёў каштуе адна копія.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *