Вопросы состояния пожарной безопасности и ликвидации ветхих и пустующих домов рассмотрены на заседании президиума Ушачского районного Совета депутатов

Cлужба-101 Официально Саветы і жыццё

На апошнім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў былі разгледжаны злабадзённыя для раёна пытанні аб стане пажарнай бяспекі ў жыллёвым фондзе і мерах па папярэджанні гібелі людзей на пажарах, а таксама аб ліквідацыі старых і пустуючых дамоў. Гэта сапраўды праблемныя для раёна пытанні не толькі таму, што нельга быць упэўненым, што не адбудзецца ніводнага пажара, а ўсе дамы на вёсках стануць дагледжанымі. А найперш таму, што нягледзячы на праводзімую работу, яе яшчэ хопіць на гады, настолькі гэтыя пытанні праблемныя ў выкананні.

Нават калі і ёсць у сельвыканкаме сродкі на знос старога дома, да якога і сцяжынкі не знойдзеш, узяць і пусціць пад бульдозер яго не атрымаецца – нашчадкі быццам толькі гэтага і чакаюць і аб’яўляюцца з прэтэнзіямі. Такія прыклады ёсць не толькі ў нашым раёне. Таму гэтая працэдура працяглая па часе і скрупулёзная ў афармленні. Ускладняецца яна больш за ўсё з-за таго, што вясковае насельніцтва не спяшаецца рэгістраваць дамы, хоць без гэтага немагчыма ні прадаць, ні падарыць дом. Да тэмы кінутых дамоў мы вернемся ў хуткім часе.

Супрацьпажарны стан жылля, асабліва на вёсцы, таксама далёкі да ідэальнага. У раёне пражывае 5281 пенсіянер, які ў пераважнай большасці карыстаецца пячным ацяпленнем. Печкі патрабуюць ці касметычнага, ці капітальнага рамонту, штогод трэба чысціць дымаходы, а ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва няма спецыяліста, які б аказваў гэтыя паслугі для льготнай катэгорыі грамадзян. Летась у дамах, дзе пражываюць мнагадзетныя сем’і, адзінокія грамадзяне было ўстаноўлена 593 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, аднак няма іх у 762-х адзінокапражываючых. Таму і патрэбна тлумачальная работа на месцах з гэтай катэгорыяй, а таксама з кіраўніцтвам арганізацый, у якіх працавалі людзі, каб не засталося ні аднаго дома без апавяшчальнікаў. Таксама ёсць праблемы з пад’ездам да водапажарных вадаёмаў – 40 іх практычна не маюць. Толькі сёлета выяўлена 14 воданапорных вежаў з няспраўным абсталяваннем для забору вады, а ўсяго іх 50, 7 няспраўных пажарных гідрантаў па гарадскому пасёлку. Калі ў Жарскім і Глыбачанскім сельсавеце пазаштатнымі інспектарамі было праверана адпаведна 87 і 62 працэнты жыллёвага сектара, то там адзначаецца і зніжэнне пажараў. Ва Ушацкім і Сарочынскім сельсавеце правераны толькі 3 працэнты і адзначаецца рост пажараў.

Вось пра гэтыя праблемы і вялася гутарка на прэзідыуме райсавета, дзе ў выніку і была прынята пастанова з прапісанымі заданнямі для канкрэтных службаў.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *