Формировать корпоративную культуру

Общество

Важная задача ідэалагічнай работы – садзейнічанне павышэнню канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў. Ідэалагічнаму актыву неабходна працаваць над фарміраваннем карпаратыўнай культуры працоўных калектываў. Пры гэтым важна зрабіць заўважаным і значным у калектыве кожнага працаўніка, што паслужыць чалавеку добрым стымулам да якаснай працы. Пра гэта гаварылася на прайшоўшым нядаўна рэспубліканскім семінары-нарадзе «Сістэма ідэалагічнай работы ў Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця».

Пра фарміраванне карпаратыўнай культуры ў працоўных калектывах ішла размова і на чарговай вучобе адказных за ідэалагічную работу ў працоўных калектывах. У чым сутнасць такой работы? Аб гэтым мы папрасілі расказаць начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама В.М.Захарэнка.

– Сутнасць ідэалагічнай работы ў калектыве ў яго з’яднанні для вырашэння пастаўленых задач, звязаных з якасцю вытворчасці і павышэннем канкурэнтаздольнасці прадпрыемства. У гэтай сувязі актуальным становіцца фарміраванне ў працоўных калектывах маральна-псіхалагічнага клімату – здаровага калектыўнага духу. Дзейсным метадам кансалідацыі працоўнага калектыву для вырашэння важных вытворчых задач можна разглядаць фарміраванне карпаратыўнай культуры прадпрыемства. Асноўная яе функцыя – выхаванне ў кожнага работніка працоўнай дысцыпліны, адданасці прадпрыемству і ўпэўненасці ў дасягненні высокіх вынікаў у працы. Фарміраванне карпаратыўнай культуры на прадпрыемстве садзейнічае павышэнню матывацыі працоўнай дзейнасці кожнага работніка. Яна замацоўвае каштоўнасць прафесійна-працоўнай дзейнасці як спосабу самаразвіцця. У цэлым карпаратыўны дух дапаможа зрабіць калектыў упраўляемым і мабільным, гатовым да вырашэння складаных вытворчых задач.

Спецыяліст на прадпрыемстве – гэта творчая асоба, здольная да прыняцця самастойных рашэнняў, гатовая да праяўлення сваёй індывідуальнасці. А таму вельмі важнай часткай карпаратыўнай культуры павінна стаць сістэма прафесійнага ўдасканалення работнікаў – ад спецыялістаў да кіруючага саставу. Роля ідэалагічнага актыву ў гэтым працэсе ў стварэнні атмасферы дыялога, узаемаразумення і ўзаемапавагі, якія цалкам будуць садзейнічаць прафесійнай самарэалізацыі кожнага работніка.

Істотнымі фактарамі, якія ўплываюць на вырашэнне вытворчых задач, з’яўляюцца ахова здароўя і стварэнне бяспечных умоў працы. Падчас вучобы мы разгледзелі канкрэтныя накірункі па рэалізацыі гэтай работы ў калектыве. Умацаванне здароўя працаўнікоў праз арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы вызначаны як прыярытэтны накірунак у працэсе фарміравання карпаратыўнай культуры.

У цэлым сістэма ідэалагічнай работы на прадпрыемстве павінна быць накіравана на падтрыманне стабільнай сітуацыі ў працоўным калектыве і з’яўляецца важнейшым фактарам паспяховага выканання асноўных вытворча-эканамічных задач.

Падрыхтавала А.ПАШКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *