Новости нашего региона

Общество

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

25 ліпеня 2014 года з 10.00 да 12.00 гадзін прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сабрання Рэспублікі Беларусь, дэпутат ад Докшыцкай выбарчай акругі № 22 АНДРЭЙЧАНКА Уладзімір Паўлавіч.

Прыём прйдзе у будынку райвыканкама, 3 паверх, кабінет № 62 (малая зала пасяджэнняў).

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца з 08.00 да 17.00 гадзін па тэлефоне 2-79-64.

ВІНШУЕМ!

За высокія паказчыкі ў працоўнай дзейнасці, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з Днём пажарнай службы Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь» СЫС Сяргей Генадзьевіч.

За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і творчасць у рабоце Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама МАЛАШЧАНКА Алена Мікалаеўна.

“ПАБУДУЕМ ХРАМ РАЗАМ”

Акцыя пад такой назвай аб’яўлена ў раёне, _ааб паскорыць узвядзенне ў гарпасёлку царквы Святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры, дзе засталіся ў асноўным унутраныя работы. Грамадзяне і арганізацыі могуць ахвяраваць пэўную суму грошай на разліковы рахунак храма № 3015262630015 у філіяле «Белаграпрамбанка» г.Полацка. код 150801442, УНП 300917855.

ПРАМЫЯ ЛІНІІ

У сераду, 23 ліпеня на хвалюючыя пытанні жыхароў раёна адкажа старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Віктаравіч РОДЗІЧ. Вашых званкоў чакаюць па нумары 2-70-45 з 9 да 11 гадзін. Таксама «прамую лінію» па тэме «Назначэнне дапамог па часовай непрацаздольнасці» правядзе начальнік Ушацкага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Алена Васільеўна ПАШКОВІЧ. Тэлефануйце па нумары 2-75-72 з 9 да 10 гадзін




Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *