На старонках газеты мы ўжо не аднойчы нагадвалі аб неабходнасці і важнасці захавання правілаў утрымання парасятаў, але грамадзяне іх не выконваюць, і праблемы паўстаюць не толькі ў саміх, але і суседзяў, аднавяскоўцаў. Устаноўлена, што гаспадары не выкарыстоўвалі спецыяльныя абутак і вопратку для догляду за свіннямі, ля ўваходу ў памяшканне не быў размешчаны дэзінфекцыйны дыванок. Зараз у населеным пункце ўведзены каранцін, прымаецца комплекс мерапрыемстваў па лакалізацыі захворвання. У двухкіламетровай зоне, у якую акрамя Жар уваходзяць Петухі, Двор Жары, Дутчына, Броўчына і Дворыца, пагалоўе свіней падлягае абавязковаму забою. У мэтах прафілактыкі і недапушчэння распаўсюджання інфекцыі рэкамендуем усім жыхарам раёна правесці забой жывёлы, якая дасягнула нармальнай вагі, а таксама прытрымлівацца патрабаванняў па біялагічнай ахове: вызначыць спецыяльныя вопратку і абутак, якія будуць выкарыстоўвацца толькі для догляду за жывёлай, забяспечыць яе бязвыгульнае ўтрыманне, не пускаць чужых асоб у памяшканне, дзе ўтрымліваюцца свінні, пры ўваходзе ў яго абсталяваць дэзінфекцыйны дыванок, тэрмічна апрацоўваць ваду і ўсе віды кармоў, якія набывайце толькі праз сістэму Белкаапсаюза або іншыя дзяржаўныя сеткі, весці барацьбу з грызунамі. Катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць для кармлення свіней прадукты, якія ўтрымліваюць мясныя або атрыманыя пасля апрацоўкі мяса кампаненты. Паляўнічым, наогул, не рэкамендуецца ўтрымліваць свіней, а калі яны ў гаспадарцы ёсць, то абавязкова пасля наведання лесу праводзіць дэзінфекцыю абутку і спецадзення.
У цяперашні момант у раёне дзейнічае каранцін па афрыканскай чуме свіней. Згодна яго мерапрыемстваў забараняецца гандаль свіннямі і свінінай, несанкцыянаванае перамяшчэнне пагалоўя ў межах раёна, ўтрыманне свіней у пяцікіламетровай зоне ад ПУП “Сарочына” і працаўнікам комплексу.
Неабходна нагадаць, што парушэнні ветэрынарных правілаў утрымання, забою, перамяшчэння жывёлы, а таксама абставіны, якія спрыялі ўзнікненню і распаўсюджанню захворвання, улічваюцца не толькі пры вызначэнні магчымасці выплаты кампенсацыі за канфіскаванае пагалоўе свіней пры ўзнікненні і распаўсюджанні заразных хвароб, аднак і пры прыцягненні вінаватых асоб да адміністрацыйнай і нават крымінальнай адказнасці.
В.ДАЎГАПОЛАЎ, намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача Ушацкага раёна.
Конечно-конечно ;), «острое вирусное заболевание». В прошлом году досекретничались — по всей стране хрюшки передохли, в этом, похоже, решено добить последних… .
А ведь у каждой катастрофы есть имя отчество и фамилия
Ну что Вы? Разве можно? Такое имя и вслух. Помните, «вы хотели дождя, я дал вам дождь…» 😉 А крайним назначат какого-нибудь стрелочника. Вот хотя бы новую зампреда по с/х. Или её предшественника. И накажут. Назначением в Шумилинский район 🙂