Пытанні аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за пяць месяцаў 2014 года, выкананні бюджэту і гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да арганізаванай уборкі ўраджаю і сяўбы азімых, улічваючы іх важнасць, былі разгледжаны як на пасяджэнні райвыканкама, так і падчас пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў.
“ДАЖЫНКІ-2014”
Рэспубліканскі фестываль «Дажынкі» ў нашай краіне праводзіцца з 1996 года. Сёлета «Дажынкі» пройдуць у кожнай вобласці, а таксама ў кожным раёне. Ушаччына на абласных дажынках будзе задзейнічана ў мерапрыемстве «Чароўныя вытокі» — тэатралізаванае прадстаўленне на галоўнай сцэне свята, работа гандлёвых радоў і прэзентацыя мінеральнай вады «Вечалле».
Раённы фестываль-кірмаш «Дажынкі» адначасова са святкаваннем 90-годдзя Ушацкага раёна запланаваны на трэцюю дэкаду верасня. Святочная праграма будзе складацца з дзвюх частак: тэатралізаванага шэсця, «Ушаччына старажытная і маладая», якое раскажа пра станаўленне раёна і ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў жніва і ўшанавання знакамітых гасцей раёна. Ну а за час пакуль культработнікі прадумваюць для нас урачыстую праграму, хлебаробы будуць удзельнічаць у спаборніцтве (моладзь асобна), якое вызначыць, хто з іх стане героямі свята. За гэта варта пазмагацца.
У ЧЫМ НЕ ДАПРАЦОЎВАЕМ?
З шаснаццаці асноўных даведзеных паказчыкаў чакаецца выкананне пяці — па ўдзельнай вазе запасаў прадукцыі ў сярэднямесячным аб’ёме вытворчасці, па энергазберажэнні, экспарце тавараў і паслуг, уводзе жылля.
Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў параўнанні з першым паўгоддзем 2013 года вырас на 2,3 працэнта і склаў 27036 мільёнаў рублёў. Толькі агароднінасушыльны завод, які ў 1,8 раза павялічыў вытворчасць мінеральнай вады і на 26,9 % — напіткаў, выканаў індэкс фізічнага аб’ёму на 145% пры заданні 140. Крыху не дацягвае да выканання задання «Прамкамбінат», які за пяць месяцаў меў страты. Як патлумачыла дырэктар камбіната Г.А.Грыдзюшка, на дадатковыя затраты цягне абавязковы ўдзел у тэндарах (правялі 22), аднак за паўгоддзе прадпрыемства выйдзе без страт. Становішча аднак складанае — камбінат працуе практычна з колаў, пастаянна шукаючы заказы, якіх хапае на некалькі тыдняў работы. Выцягвае прадпрыемства швейны цэх, а вось сталярка неканкурэнтаздольная на рынку, які насычаны адпаведнымі пластыкавымі і металічнымі вырабамі, а таксама з-за амаль поўнага зносу абсталявання.
Не выканана заданне і недаатрымана 368 тон дабавак філіялам «Віцебскаграпрадукт». Яго дырэктар М.І.Жарнасек патлумачыў — не хапала сыравіны, аднак зараз павялічваецца колькасць птушкакамбінатаў, на філіяле адкрываецца дадатковы цэх і вытворчасць будзе расці.
Запас гатовай прадукцыі складае 29,8 працэнта пры заданні 30, неліквіднай прадукцыі на складах няма. За чатыры месяцы рэнтабельанасць продажу склала мінус 0,4 %, станоўчую мае толькі філіял «Віцебскаграпрадукт», камунгас спрацаваў з нулявой рэнтабельнасцю.
Не выканана заданне па выпуску інавацыйнай прадукцыі і па рознічным тавараабароце — пры заданні 120 працэнтаў ён складае 105. Даведзенае заданне выканаў толькі агароднінасушыльны завод і санаторый «Лясныя азёры». Чакаецца, што за паўгоддзе дзякуючы санаторыю будзе выкананы экспарт паслуг. А паколькі імпарт паслуг адсутнічаў, то станоўчае сальда склала 148 тысяч долараў ЗША. А вось сальда знешняга гандлю таварамі пакуль адмоўнае, імпарт прэвалюе над экспартам тавараў на 60 тысяч долараў. За 6 месяцаў чакаецца выкананне і гэтага паказчыка.
Зусім непрывабна выглядае валавая вытворчасць прадукцыі ў сельскай гаспадарцы. За 6 месяцаў 2014 года яна склала толькі 51,8 працэнта да ўзроўню мінулага года, у жывёлагадоўлі — 45. Гэта абумоўлена як спыненнем свінагадоўчага комплексу, так і зніжэннем вытворчасці малака (80 працэнтаў). Толькі КУСГП «Вялікадолецкае» доіць больш мінулагодняга, тут адпаведна і лепшы надой на карову — 1808 кілаграмаў пры раённым паказчыку 1252. А ніжэй раённага ён у «Кублічах» — 936, «Арэхаўне» — 849 і «Райаграсэрвісе» — 903. Нізкімі застаюцца і сярэднясутачныя прывагі — 534 грамы, у выніку недаатрымана 173,7 тоны мяса або 79 працэнтаў да ўзроўню 2013 года. Скарацілася і пагалоў’е — на 2524 галавы, з іх 615 — кароў. На сто кароў і цялушак атрымана толькі 43 цяляці, у параўнанні са студзенем стала менш на 756 цялушак, невытворчае выбыццё склала 533 галавы ці 47 працэнтаў ад прыплоду. У сельскай гаспадарцы недаатрымана 2108 мільёнаў рублёў, у тым ліку з-за здачы малака нізкім гатункам — 1103, нізкай таварнасці — 483, ад зніжэння прыплоду — 168, ад падзяжу — 354. Найбольшыя грашовыя страты ў «Райаграсэрвісе» — 589 мільёнаў.
Сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі атрымана выручкі 32 мільярды рублёў — 51,2 працэнта да ўзроўню мінулага года. Гэта звязана з дыспарытэтам цэн, паколькі рост на ГЗМ, шроты, камбікорм і іншае апераджае рост цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. Рэнтабельнасць малака за 5 месяцаў склала 3,5 працэнта, па вырошчванні мяса — мінус 44,4.
Прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал пры заданні 118 працэнтаў склала 92,2. Выканалі яго аднак лясгас — 1,6 раза пры заданні 118 %, райспажыўтаварыства — 2,8 раза пры 120, аддзяленні «Белаграпрамбанка» — 2,4 пры 118, «Беларусбанка» — 5,4 пры заданні 115, «Дземенец» — 13 разоў пры заданні 118%, УП ЖКГ — 3,6 пры заданні 115%.
За пяць месяцаў бягучага года прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна атрымана 168,4 мільярда рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, што на 7,1 працэнта менш аналагічнага перыяду мінулага года. Асноўная прычына — спыненне дзейнасці ПУП «Сарочына», з-за чаго раёнам недаатрымана 26,2 мільярда рублёў. Акрамя таго, менш мінулагодняга рэалізавалі прадукцыі «Дземенец», «Арэхаўна», «Глыбачаны», «Селішча», «Ільюшынскі», «Райаграсэрвіс», УП ЖКГ, ДРБУ-105 і «Прагрэс» недаатрымана 7 мільярдаў рублёў. У разліку на аднаго работніка выручка вырасла на 4,9 працэнта і склала 67 мільёнаў рублёў. па камерцыйных прадпрыемствах — 46,6. Сабекошт рэалізаванай прадукцыі знізіўся на 8,8 працэнта. Рэнтабельнасць продажу ў цэлым па раёне склала 3,3 працэнта, атрымана чыстага прыбытку 1,6 мільярда рублёў супраць 4,4 за 5 месяцаў мінулага года.
Дэбіторская запазычанасць складае 26,3 мільярда рублёў, крэдыторская з пачатку года вырасла на 28,8 мільярда і складае 394,4 мільярда. Знізілі яе толькі тры прадпрыемствы: «Сарочына», «Глыбачаны» і лясгас. 49,1 працэнта крэдыторскай запазычанасці — пратэрмінаваная і 181,9 мільярда даводзяцца на долю сельгаспрадпрыемстваў, у тым ліку 32,1 мільярда — запазычанасць «Сарочына» і 78,7 — «Ушацкага райаграсэрвіса».
Сярэднямесячная зарплата па раёне за 5 месяцаў склала 3 мільёны 710 тысяч 800 рублёў ці 90,2 працэнта да задання. З 55 афіцыйна ўлічваемых арганізацый яго выканалі толькі 18.
В.КАРАЛЕНКА.
Cреднегодовой удой в Израиле – 11,5 тыс. л молока, в США средний надой составляет – 9 тыс. л, в Голландии – 7,5 тыс. л. Когда я смотрю на смешные надои ушачских колхозов, то понимаю, что коза моей бабки давала примерно столько же ;).
Может пока не поздно распродать это странное поголовье, а на эти деньги построить ещё два санатория?
Комплекс в Завечелье не окупится никогда потаму что не окупится никогда