Будни и праздники в яслях-детском саду №4 г.п.Ушачи проходят по-летнему весело и активно

Наши дети

Лета — дзіўная пара. Для дзяцей гэта выдатная магчымасць удосталь нагуляцца, набрацца сіл, умацаваць здароўе. Усё гэта дапамагаюць зрабіць малышам педагогі дашкольных устаноў. Падчас летніх канікул наш дзіцячы сад жыве яркім, насычаным жыццём.

У адзін з дзён у госці да дзяцей на паветраных шарах прыляцеў герой вядомага мультфільма — Карлсан, які праводзіў разнастайныя конкурсы, жартаваў, а падмацаваўшыся сваім любімым пачастункам — вішнёвым варэннем, з задавальненнем танцаваў разам з малымі. У рамках тыдня здароўя праведзена свята «Лясная Алімпіяда» — дзеці даведаліся пра некаторыя сакрэты здароўя, запалілі алімпійскі агонь і паказалі, якімі спрытнымі і хуткімі яны сталі дзякуючы заняткам фізкультурай. Вядома ж, не абышлося ва ўстанове без свята «Купалле»: ужо некалькі гадоў калектыў мэтанакіравана працуе ў накірунку далучэння выхаванцаў да народных традыцый. Дзеці разам з лесуном і бабай Ягой вадзілі карагоды вакол вогнішча, спявалі песні, шукалі папараць-кветку. Карацей кажучы, будні і святы ў нашым садзе праходзяць па-летнему весела і актыўна.

В.ТЫЧЫНА, намеснік загадчыка ясляў-сада №4 г.п.Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *