Без культуры няма вытворчасці. Такое крэда ў кіраўніцтва газавай галіны нашай вобласці, таму натуральна, што на працягу апошніх гадоў РВУ «Ушачырайгаз» з’яўляецца ўзорам для ўсіх арганізацый раёна па добраўпарадкаванні.
Прыемна, што райгазаўцы не спыняюцца на дасягнутым і пастаянна ўвасабляюць у жыццё ўсё новыя свае задумы. Вось і сёлета да прыгожых кветнікаў і арыгінальных малых архітэктурных форм дадаліся новыя — у прыватнасці, на схіле са сцёкавай трубой з’явіўся фасад двухпавярховага цаглянага дома. Адметна, што генерыруюць новыя ідэі і прыкладаюць руку да іх увасаблення практычна ўсе работнікі прадпрыемства. Напрыклад, «архітэктарам» інсталяванага доміка стаў слесар аварыйнай службы Дзмітрый Уладзіміравіч Кулагін, арыгінальны калодзеж перад адміністрацыйным будынкам з’явіўся пры ўдзеле майстра газавай гаспадаркі Ігара Уладзіміравіча Швейкуса, а варыянт афарбоўкі фантана распрацаваў інжынер Яўген Васільевіч Кашыцкі. Свае прапановы наконт добраўпарадкавання ўносяць галоўны інжынер прадпрыемства Андрэй Вітальевіч Галяковіч і яго дырэктар Аляксей Яўгенавіч Кавалёў. Ну а аўтарам усіх адмысловых металічных канструкцый з’яўляецца зваршчык Мікалай Мікалаевіч Пінчук, якога калегі называюць не інакш як Богам свайго рамяства. На момант нашага візіту ў райгаз майстар шчыраваў над новым мосцікам, які ўпрыгожыць тэрыторыю. Першы дэкаратыўны мост, які ўстаноўлены перад цэнтральным уваходам у будынак, быў выраблены ў прамысловых умовах у Віцебску, той жа, што змайстраваў сваімі рукамі Мікалай Мікалаевіч, практычна нічым не горшы!
Тэрыторыю прадпрыемства аздабляюць шматлікія кветнікі, краскі на якіх радуюць вока з ранняй вясны да самых маразоў. Запраўляе гэтым царствам кветак кладаўшчык Алена Фёдараўна Шарыпа, якая, здаецца, бясконца можа расказваць пра розныя віды раслін, што выглядваюць паўсюдна з вазонаў і дэкаратыўных скрынь, ствараюць дзівосныя арнаменты на клумбах. «Пры такой шматлікасці відаў не ўкладаем у гэта вялікіх сродкаў, бо амаль усё насенне нарыхтоўваем самі, — расказвае Алена Фёдараўна. — Расаду кветак пачынаем вырошчваць яшчэ зімой на падаконніках, а сёлета працэс спрасціўся, бо ў нас з’явілася цяпліца». І гэта адказ тым скептыкам, што лічаць навядзенне парадку і стварэнне прыгажосці на тэрыторыях прадпрыемстваў справай дарагой. А як жа прыемна — і не толькі райгазаўцам, але і ўсім ушачанам — калі завітаўшыя ў наш раён госці ў захапленні спыняюць свае машыны, каб у падрабязнасцях разгледзець гэты «музей на вольным паветры».
Н,БАГДАНОВІЧ
Я сам работаю в этой организации и скажу честно-показуха редкостная. Всех этих людей, «архитекторов», заставляет директор в принудительном порядке. Кулагин, допустим, ложил это декоративное здание ночью, потому что днем исполнял другую идею директора.Короче, работа в «Ушачирайгаз» проста как белый день:не принимаешь участие в самодеятельности-УВОЛЬНЯЙСЯ, не занимаешься спортом-УВОЛЕН, не хочешь полоть цветы-УВОЛЬНЯЙСЯ или помогут и т.д. Какой директор,такие и порядки,так что не думайте что у нас меды.
А где у нас не показуха ? На том стояли и стоять будем !
Благоустроенная территория возле предприятия и или организации радует глаз не только самих работников, но и местных жителей, гостей города. Конечно, исполнителям сей красоты-материальное вознаграждение, премия, пособие, дополнительный выходной и т.п.