За незаконную сдачу в наём или аренду жилья, построенного с государственной поддержкой, владельцу грозит штраф до 30 базовых величин

Выясняем ситуацию Закон - один для всех Калейдоскоп Правовая консультация

У нас у райцэнтры многа жылля пабудавана з дзяржаўнай падтрымкай (па льготных крэдытах). І пакуль яны не выплачаны, жыллё не лічыцца ўласнасцю грамадзян. Таму варта нагадаць ушачанам, што да пагашэння крэдыту кватэру або яе частку нельга здаваць у наём ці арэнду. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта нумар 13 ад 06.01.2014 года “Аб некаторых пытаннях аказання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў”. Указам агавораны таксама выключныя выпадкі, калі такое жыллё можа быць здадзена па дагаворы арэнды або дагаворы найму: пераезд у іншую мясцовасць, скасаванне шлюбу, смерць уласніка або члена сям’і, матэрыяльнае становішча і некаторыя іншыя). Аднак і ў такім выпадку для здачы жылля патрэбны дазвол райвыканкама.

Для атрымання адпаведнага рашэння ўласнік памяшкання павінен звярнуцца ў сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ушацкага райвыканкама (першы паверх, кабінет 10А) з наступнымі дакументамі:

заява; пашпарты або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць асобу ўсіх членаў сям’і, сумесна пражываючых з уласнікам; пісьмовая, завераная натарыяльна, згода паўналетніх членаў сям’і, якія сумесна пражываюць з уласнікам і маюць права валодання і карыстання жылым памяшканнем; тэхнічны пашпарт і дакумент, які пацвярджае права ўладання і карыстання памяшканнем, а таксама падставы для здачы жылля ў наём (скасаванне шлюбу ці астатнія, пералічаныя вышэй).

За незаконную здачу ў наём або арэнду жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай, прадугледжаны штраф у памеры ад 4 да 30 базавых велічынь. А за тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна на працягу года пасля накладання штрафу – ад 30 да 50 базавых велічынь.

Г.ДЫММАН, галоўны архітэктар раёна.



1 комментарий по теме “За незаконную сдачу в наём или аренду жилья, построенного с государственной поддержкой, владельцу грозит штраф до 30 базовых величин

  1. Для начала обеспечьте жильём всех нуждающихся

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *