Участники народного клуба «Прысмаки» представляли Ушачский раён на XVII Международном фестивале народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Мир увлечений Творчество наших земляков

“Смачная ва ўшачан ежа. А дзяўчаты – яшчэ спрытнейшыя!” – такую прыемную ацэнку ад вядомага дзеяча культуры, мастацкага кіраўніка хору імя Цітовіча Міхаіла Дрынеўскага атрымалі ўдзельніцы народнага клуба нацыянальнай кухні “Прысмакі”, якія прадстаўлялі наш раён на XVII Міжнародным фестывалі народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, што праходзіў у сярэдзіне чэрвеня ў Паставах.

І сапраўды, паспытаўшы прыгатаваныя нашымі гаспадынямі бліны, пірагі і дамашнія напоі, проста немагчыма было ўстрымацца ад кампліментаў. “Прыязджаем на фестываль ужо не першы раз, вось і сёлета з задавальненнем прынялі прапанову паказаць сваё кулінарнае майстэрства і багацце страў беларускай кухні”, – адзначае кіраўнік клуба Маргарыта Сазонава.

Частавалі ўшачанкі гасцей фестывалю ў “Горадзе майстроў”, які працаваў на цэнтральнай плошчы Пастаў. Прыгожы, утульны гарадок гасцінна сустракаў удзельнікаў свята не толькі з розных абласцей нашай краіны, але і з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Славакіі і нават далёкай Венесуэлы. Як адзначыў у прывітальным слове да гасцей творчага форуму старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец, фестываль спрыяе захаванню культурных традыцый, служыць справе прапаганды аўтэнтычнага мастацтва, дапамагае наладжваць сяброўскія стасункі – у тым ліку і на міжнародным узроўні.

Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *