Детский оздоровительный лагерь «Орлёнок», который ежегодно организует Ушачская школа и райотдел МЧС, всегда востребован у детворы

Мир увлечений Наши дети

З самай раніцы ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях было ажыўлена. Не, гэта была не падрыхтоўка выратавальнікаў да выезду на здарэнне – выхаванцы летняга лагера “Арляня” знаёміліся з тэхнікай, што знаходзіцца на ўзбраенні работнікаў службы, адпрацоўвалі навыкі завязвання вузлоў, абмяркоўвалі ўбачанае.

Аздараўленчы лагер, арганізаваны ва Ушацкай школе сумесна з райаддзелам па надзвычайных сітуацыях, штогод настолькі запатрабаваны, што адно ўзгадванне пра яго выклікае ў школьнікаў і іх бацькоў мноства станоўчых эмоцый. Фантазія ў важатых і выхавальнікаў надзвычай багатая, таму з першага да апошняга дня змены (сёлета з 2 па 25 чэрвеня) жыццё ў лагеры багатае на цікавыя падзеі. Розны ўзрост хлопчыкаў і дзяўчынак – лагер наведваюць вучні 5-8 класаў – не перашкаджае знайсці кожнаму занятак па душы з улікам інтарэсаў і схільнасцяў. Тут усё, як у вялікай дружнай сям’і: разам загартоўваюцца, арганізуюць і праводзяць мерапрыемствы і спартыўныя спаборніцтвы, наведваюць РАНС. Такая згуртаванасць – заслуга начальніка лагера і яго намесніка, педагогаў з вялікім стажам і важкім багажом ідэй Марыі Уладзіміраўны Ядрэўскай і Людмілы Сямёнаўны Варанько.

Не трэба хвалявацца бацькам пра харчаванне і здароўе дзяцей: побач з хлопчыкамі і дзяўчынкамі пастаянна знаходзяцца вопытныя педагогі, а повары радуюць традыцыйна разнастайным меню. Дарэчы, харчаванне ў лагеры “Арляня” – трохразовае бясплатнае.

Сваімі ўражаннямі ад прабывання ў ім падзялілася вучаніца 5 “А” класа Ушацкай школы Марыя Лукашэвіч:

Наш «Орлёнок» – просто класс!

В школьном лагере у нас

Много есть ребят хороших

И занятий разных тоже.

Мы ходили в РОЧС –

Впечатлений всех не счесть:

Здесь спасательный отряд –

Нет надёжнее ребят!

Всем желаю я, друзья,

Время провести не зря.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *