Минутой молчания и возложением цветов и венков к памятникам и обелискам 22 июня ушачане почтили память погибших в годы Великой Отечественной войны

70-годдзе Перамогі

У чатыры гадзіны раніцы 22 чэрвеня вянкі былі спушчаны на ваду Мухаўца ў мемарыяле Брэсцкай крэпасці. Гэта ўжо традыцыя, хоць непасрэдна ў Дзень памяці і смутку ў кожным горадзе Беларусі адбываецца нейкае асаблівае мерапрыемства: у тым жа Брэсце адкрыўся новы музей, у Мінску перапахавалі астанкі салдат. Нязменнай застаецца мэта – успомніць тых, хто спыніў чорную навалу. Не забываць ніколі, якім коштам далася нашаму народу Перамога.

Першымі сустрэлі ўдар нашы пагранічнікі і ўтрымлівалі свае пазіцыі, нягледзячы нават на тое, што вораг пранік далей на тэрыторыю краіны, за што фашысты не бралі іх у палон. Яны, як і палітрукі, калі траплялі ў рукі ворага, адразу расстрэльваліся. Усяго ж у радах Савецкай Арміі ўдзельнічала мільён 300 тысяч беларусаў.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць абаронцаў раніцай 22 чэрвеня і ўшачане. Кожны год да помніка загінуўшым воінам і партызанам ад удзячных патомкаў ускладаецца вянок, праводзіцца мітынг, людзі проста прыходзяць з кветкамі. Старэйшаму пакаленню не трэба нагадваць, што гэта за дата – 22 чэрвеня. Сумны ўспамін ёсць, напэўна, у кожнай сям’і. А вось маладому пакаленню трэба абавязкова расказваць пра блізкую-далёкую вайну.

На здымку: вянок абаронцам ускладаюць намеснік старшыні райвыканкама М.І.Бухалка, ваенком раёна У.Я.Пальчэх, намеснік старшыні райвыканкама Н.М.Марковіч, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі С.В.Азевіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі У.М.Малаткавец.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *