
Пасля заканчэння школы Максім паступіў у Салігорскі горна-хімічны тэхнікум на факультэт “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. Гэта быў яго першы крок да любімай прафесіі, авалодаць якой было сапраўднай мэтай. А той факт, што прафесія з ліку небяспечных, здаецца, толькі падаграваў жаданне юнака.
Працоўную дзейнасць пачынаў пажарным у пажарна-аварыйнай выратавальнай часці на нафтаправодзе “Дружба” ў Наваполацку. Са жніўня 2009-га працуе начальнікам пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 аграгарадка Вялікія Дольцы. Баявое хрышчэнне на сваім першым пажары ў раёне ён ужо прайшоў, але, як і кожны выратавальнік, марыць пра “сухія рукавы”.
Гэты малады спецыяліст не спыніўся на дасягнутым. Паступіў і паспяхова займаецца ў Гомельскім інжынерным інстытуце на чацвёртым курсе.
Кіраўніцтва раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адзначае старанныя адносіны да службы Максіма Дукмасава, яго жаданне спасцігаць няпростую навуку выратавальніцкай справы і высокую адказнасць за даручаны ўчастак работы. Ніхто не сумняваецца, што з яго атрымаецца сапраўдны выратавальнік, здольны аказаць да