В школах района выпускники сдают экзамены

Наши дети

Адказная пара зараз у выпускнікоў школ — экзамены. Сёлета на Ушаччыне праходзяць выпрабаванні за курс базавай школы 153 вучні, за курс сярэдняй — 93.У гэтым годзе экзаменацыйная кампанія праходзіць без новаўвядзенняў. Школьнікам, якія засвойвалі вучэбную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, неабходна прадэманстраваць веды па трох абавязковых прадметах: замежнай, рускай ці беларускай мовах, матэматыцы і адным прадмеце на выбар. А вось у выпускнікоў дзявятых класаў выбару няма: яны абавязкова здаюць матэматыку, рускую і беларускую мовы, гісторыю Беларусі. Усе заданні для правядзення пісьмовых экзаменаў аб’яўляюцца ў дні іх здачы.

Жадаем нашым выпускнікам паспяхова прайсці ўсе гэтыя выпрабаванні, атрымаць адзнакі, не ніжэйшыя за тыя, на якія разлічвалі, і ні ў якім разе не сапсаваць сабе атэстат і настрой да выпускнога балю, які пройдзе ва Ушачах 12 чэрвеня.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *