У раённым цэнтры пазашкольнай работы прайшоў фестываль школьнай сатыры і гумару. Каманды паказалі якасны ўзровень падрыхтоўкі, вельмі ўдала было падабрана музычнае суправаджэнне розных конкурсаў.
Феерверк фантазіі, артыстызм у спалучэнні з тонкім гумарам прадэманстравалі на конкурсе “Стэм” прадстаўнікі каманды Ільюшынскай школы. Не маглі стрымаць смех гледачы, калі сваё хатняе заданне паказвала на сцэне каманда з Глыбачанскай школы. Тут была і сцэнічная імправізацыя, і прадуманы змест, пранізаны гумарам і жартамі.
У выніку названыя каманды ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі за ўдзел у фестывалі. Журы вызначыла і самых яркіх ігракоў. Імі сталі Сяргей Рагіня з Ільюшынскай школы і Алег Зайцаў з Глыбачанскай (на здымку). Яны таксама атрымалі дыпломы і падарункі.
Н.ГЛІНСКАЯ, культарганізатар цэнтра