Канец мая сёлета адзначаны не толькі дастаткова цёплым надвор’ем, навальніцамі, першымі купаннямі і ўжо па-сапраўднаму летнімі вечарамі. У мінулую суботу – сумны і адначасова радасны дзень – на вуліцах з’явіліся прыбраныя юнакі і дзяўчаты з кветкамі і паветранымі шарамі ў руках, шчаслівымі ўсмешкамі на тварах. Гэта – выпускнікі, для якіх прагучаў апошні ў іх жыцці школьны званок.
Незабыўная ўрачыстасць прайшла ў гэты дзень ва Ушацкай школе. Пад гукі фанфараў і апладысменты прысутных на цэнтральнай плошчы гарпасёлка, ля роднай “альма матэр”, вучні двух адзінаццатых класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Святланай Дзмітрыеўнай Галай і Ірынай Уладзіміраўнай Леснічэнка занялі самае пачэснае месца. Да выпускнікоў, настаўнікаў і бацькоў з прывітальным словам звярнуўся дырэктар установы Віталь Іосіфавіч Клімашэўскі. За высокія дасягненні ў вучобе, актыўны ўдзел у школьным жыцці, прыкладныя паводзіны, удзел у алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях граматамі былі ўзнагароджаны лепшыя вучні школы. Ад імя раённай улады і сябе асабіста шчыра павіншаваў прысутных з заканчэннем навучальнага года старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч. Не з пустымі рукамі завіталі на свята генеральны дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Аляксандравіч Даніловіч і дырэктар Ушацкага лясгаса Міхаіл Мікалаевіч Лёля.
Выказаўшы спадзяванне ў бліжэйшым будучым убачыць школьнікаў у радах сваіх калег, яны перадалі ўстанове памятнае выданне, прысвечанае дзейнасці лясной гаспадаркі нашай краіны, а таксама падарункавы сертыфікат на набыццё дэкаратыўных іглічных раслін.
У дзень развітання са школай выпускнікі выпусцілі ў майскае неба паветраныя шары з прымацаванымі да іх сімвалічнымі папяровымі галубамі, а па заканчэнні ўрачыстасці па добрай традыцыі разам з першакласнікамі ўсклалі кветкі да пліт і помніка загінуўшым воінам і партызанам у скверы гарпасёлка.
Як заўсёды цёпла і цікава праходзіла свята апошняга званка ў Арэхаўскай школе. У гэты дзень не быў забыты ніводны настаўнік, усе шчыра радаваліся ўзнагародам аднакласнікаў і сяброў, жадалі выпускнікам удалай здачы экзаменаў. Нечаканы сюрпрыз чакаў адзінаццацікласнікаў – шасцёра з іх, актывісты раённай арганізацыі БРСМ, атрымалі памятныя падарункі ад грамадскага аб’яднання.
Адценне смутку было на тварах педагогаў і вучняў Дубраўскай школы. Званок, які прагучаў тут падчас лінейкі, стаў апошнім не толькі ў бягучым навучальным годзе, але і ў гісторыі навучальнай установы. Школа спыняе сваю дзейнасць, а вучні пераводзяцца ў Вяркудскую і Глыбачанскую (па выбары дзяцей і іх законных прадстаўнікоў), куды будзе прадугледжаны падвоз.
Урачыстасць з нагоды заканчэння навучальнага года ў апошні раз у статусе сярэдняй сёлета адзначыла Кубліцкая школа: з першага верасня ўстанова будзе рэарганізавана ў базавую.
Свята апошняга званка ва ўсіх школах Ушаччыны прайшло прыгожа і шчымліва. Было шмат музыкі, кветак і хвалявання. На мерапрыемствах прысутнічалі ганаровыя госці – члены райвыканкама, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Супрацоўнікі райаддзелаў міліцыі і па надзвычайных сітуацыях нагадалі школьнікам аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі і заканадаўства падчас летніх канікул, выказалі спадзяванне ўбачыць дзяцей у верасні здаровымі, бадзёрымі, поўнымі сіл.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.
па надзвычайных сітуацыях нагадалі школьнікам аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі і заканадаўства падчас летніх канікул — какое мчс ? зачем врать то м ? ни одного сотрудника мчс там не было. ужас
НО знаете что самое главное — и самое смешное, это площадь без асфальта. ААХАХАХАХААХАХАХА
КАК ? МОЖНО БЫЛО ДОДУМАТЬСЯ ДА ТАКОГО ПРОВЕСТИ ЛИНЕЙ