В районном Доме культуры прошёл праздник, посвящённый Международному дню защиты детей

Наши земляки

Дзеці – сэнс нашага існавання, невычэрпная крыніца радасці і хваляванняў, клопатаў і бацькоўскага гонару. А якія яны – усе без выключэння – таленавітыя і прыгожыя! Упэўніцца ў гэтым можна было на свяце, прысвечаным Дню абароны дзяцей, якое прайшло 1 чэрвеня ў РДК. Малышы і дарослыя не шкадавалі далоняў, вітаючы выступленні юных артыстаў, якія на некалькі гадзін сталі гаспадарамі самай вялікай сцэны раёна. І калі творчую палову праграмы ўзялі на сябе самі віноўнікі свята, то пра забаўляльную частку і падарункі паклапаціліся дарослыя: кожны маленькі ўдзельнік мерапрыемства атрымаў фрукты і паветраныя шары ад ААТ “Белаграпрамбанк” і райкама БРСМ, выйграў салодкія прызы ў конкурсах, арганізаваных дзіцячай бібліятэкай і цэнтрам дзяцей і моладзі.

Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *