В Международный день защиты детей сотрудники Ушачских РОЧС и РОВД традиционно вручили подарки детскому социальному приюту

Демография Наши дети

1 чэрвеня ў дзіцячым сацыяльным прытулку заўсёды чакаюць гасцей. Не стаў выключэннем і сёлетні першы дзень лета: да маленькіх жыхароў установы з падарункамі завіталі нашы надзейныя сябры – супрацоўнікі райаддзелаў міліцыі і па надзвычайных сітуацыях. Кіраўнікі названых сілавых структур Сяргей Аляксандравіч Алабін і Андрэй Іванавіч Станько адклалі ўбок усе свае службовыя справы, каб уручыць дзецям цацкі і салодкія пачастункі, а ўстанове – вельмі патрэбны для добраўпарадкавання тэрыторыі інвентар. Хочацца шчыра падзякаваць неабыякавым людзям за ўвагу да нашых выхаванцаў, за падораныя ім хвіліны радасці, на якія не надта шчодры іх лёс.

А.КЛІМАШЭЎСКАЯ, загадчыца дзіцячага сацыяльнага прытулка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *