Конкурс на лучшую торжественную регистрацию брака

Общество

Згадзіцеся, што абрад рэгістрацыі шлюбу – вельмі тонкая справа, якая цалкам вызначаецца вядучым. Тут важна ўсё: змест цырымоніі, голас і настрой, валоданне сітуацыяй, здольнасць да імправізацыі і многае іншае. Ад таго, наколькі вядучы будзе адпавядаць усім гэтым патрабаванням, у многім залежыць значнасць першай сямейнай урачыстасці для маладых. І калі словы кранаюць душу, калі ўплеценыя ў сцэнарый беларускія абрады прымушаюць іх яшчэ глыбей адчуць важнасць гэтага кроку і адказнасць за яго, то можна лічыць, што ўсё выдатна. Менавіта ў загсе маладыя атрымліваюць старт у вялікае сямейнае жыццё, а работнікі загса заўсёды імкнуцца зрабіць гэту падзею непаўторнай.DSC04733 

 

Напрыканцы сакавіка ў аддзеле загса Ушацкага райвыканкама сакратары сельскіх выканаўчых камі- тэтаў, каму па доўгу службы трэба праводзіць абрады рэгістрацыі шлюбу, спаборнічалі ў аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства. Журы, якое ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў І.М.Падгол, трэба было вызначыць лепшага вядучага па правядзенні ўрачыстага абраду рэгістрацыі заключэння шлюбу.

 

 

 

 

 

Хоць на конкурсе маладыя і былі несапраўдныя, аднак ад кожнага сакратара сельвыканкама патрабавалася правесці абрад усур’ёз, бо журы ацэньвала канкурсанта па шматлікіх крытэрыях. Гэта і агульная арганізацыя правядзення абраду, змест і культура ўрачыстай прамовы, музычнае афармленне, эстэтычнасць, імідж вядучага з выкарыстаннем беларускіх традыцый.

 

Адзіны абрад рэгістрацыі заключэння шлюбу, які праходзіў на беларускай мове, быў прадэманстраваны сакратаром Глыбачэнскага сельвыканкама Л.П.Заяц. Менавіта ён уключаў адразу некалькі беларускіх традыцый, якія дапамагалі ажыццявіць падчас рэгістрацыі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах. А таму Л.П.Заяц па выніках конкурсу заваявала першае месца.

Адметнай па змесце, дзе таксама знайшлося месца спрадвечным беларускім традыцыям, была цырымонія рэгістрацыі заключэння шлюбу сакратаром Кубліцкага сельвыканкама Н.А.Падгол. Ёй прысуджана другое месца.

Спадабалася ўсім членам журы і выступленне сакратара Сарочынскага сельвыканкама Л.А.Пацэйка. Пранікнёныя словы, якія вядучая гаварыла з душой, нават прымусілі прысутных забыцца, што гэта ўсяго толькі конкурс. Усё адчувалася па-сапраўднаму.

Пераможцы конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі ад Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, членамі якой яны з’яўляюцца.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, І.М.Падгол падкрэсліў важнасць і значнасць яго ў плане вучобы. Кожны прадэманстраваў нешта сваё і змог штосьці пераняць ад калег. А гэты вопыт будзе вельмі карысны пры правядзенні цырымоній рэгістрацыі заключэння шлюбу ў сваіх сельвыканкамах. Начальнік аддзела загса райвыканкама А.М.Малашчанка, як арганізатар агляду-конкурсу, засталася задаволенай падрыхтоўкай асобных сельвыканкамаў да гэтага мерапрыемства, падзякавала ўсіх за ўдзел у ім, выказала ўпэўненасць у працягу такой эфектыўнай формы вучобы.

 

А.ПАШКОВІЧ.

На здымку:

пераможцы конкурсу Л.А.Пацэйка, Н.А.Падгол, Л.П.Заяц.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *