Представители экологической, санитарной и коммунальной служб оценили готовность пляжей к купальному сезону

Благоустройство Выясняем ситуацию Экология

Цяпло прыйшло ў Беларусь сёлета незвычайна рана, а таму ўшачане і госці раёна ўжо паспелі ацаніць, наколькі падрыхтаваныя да пляжнага сезону месцы масавага адпачынку. У традыцыйны рэйд з гэтай мэтай разам з прадстаўнікамі экалагічнай, санітарнай і камунальнай службаў накіраваліся і мы.

А пачалі свой аб’езд з самага папулярнага ў насельніцтва пляжа на Вечаллі — нават раніцай працоўнага дня тут было нямала адпачываючых. Весела праводзіла час група школьнікаў з Ільюшына — дзеці купаліся, лавілі рыбу, гулялі ў тэніс. «Прыйшлі на Вечалле ў турпаход і вельмі задаволены, што выбралі такі маршрут, — патлумачыла іх настаўніца Ж.Крамін. — Пляж добра падрыхтаваны: скошана трава, наўкол чыста, на бераг прывезены пясочак, шмат лежакоў, работнік выратавальнай станцыі правёў з дзецьмі інструктаж па правілах паводзін на вадзе. Адным словам, створаны ўсе ўмовы для прыемнага адпачынку.

Шмат народу было і на беразе ракі Ушача, што побач з касцёлам, праўда, адпачывалі тут у асноўным дарослыя, прычым, купанне і сонечныя ванны для большасці з іх не былі галоўнай мэтай візіту на пляж. Выглядала ж месца масавага адпачынку куды менш прэзентабельна. І хоць работнікі УП ЖКГ прыклалі шмат намаганняў, каб прывесці пляж у парадак (напрыклад, падчас суботніка пафарбавалі лежакі, альтанкі), скошаная трава ўжо паспела вырасці, значны кусок пляжа захапіла кустоўе, а ў пясочніцы замест малышоў па-гаспадарску атабарыўся асот. На неабходнасць ухілення гэтых недахопаў было ўказана намесніку дырэктара УП ЖКГ па сацыяльных пытаннях Д.Шасцярню, які, у сваю чаргу, зазначыў, што падтрымліваць на пляжы чысціню камунальнікам надзвычай складана, бо ў многіх грамадзян нізкая культура адпачынку: яны пастаянна псуюць пляжныя пабудовы, не абцяжарваюць сябе выкідваннем смецця ва ўстаноўлены ля дарогі кантэйнер, таму забруджваецца бераг у імгненне вока.

Не вельмі парадаваў і выгляд яшчэ аднаго ўшацкага пляжа, размешчанага на беразе возера Чаравэчча. І хоць у асноўным тут ёсць усё неабходнае (раздзявалка, туалет, скрыня для смецця, лаўка, лежакі) — але істотна псуюць малюнак зараснікі баршчэўніку ў наваколлі. Адзін раз іх сёлета ўжо абкошвалі, аднак расліна хутка зноў набрала моц.

Як заўсёды, ніякіх нараканняў не выклікала месца масавага адпачынку на возеры Должыца, за якое адказвае санаторый «Лясныя азёры».

У гэтыя дні спякотны сезон «узяў паўзу» — хочацца спадзявацца, што яна будзе выкарыстана для навядзення парадку там, дзе ён яшчэ не поўны.

Н.БАГДАНОВІЧ



1 комментарий по теме “Представители экологической, санитарной и коммунальной служб оценили готовность пляжей к купальному сезону

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *