23 мая ў абласным цэнтры прайшоў агляд-конкурс «Лепшая мнагадзетная сям’я Віцебшчыны». Удзел у ім прынялі дзевяць сямей, пераможцаў адпаведных рэгіянальных конкурсаў. Дастойна прадставіла наш раён сям’я Лукашэвічаў з гарпасёлка, пра якую мы ўжо не раз расказвалі чытачам.
Да конкурсу ўшачане рыхтаваліся не адзін дзень: пісалі сцэнарый, прыдумвалі песенныя нумары, майстравалі неабходную атрыбутыку. Падчас выступлення на віцебскай сцэне Лукашэвічы ў арыгінальнай форме расказалі, як стваралася іх сем’я, чым захапляюцца дзеці і бацькі, як яны працуюць і праводзяць вольны час. Прыемна, што на Ушаччыну сям’я вярнулася з дыпломам лаўрэата, з чым мы яе і віншуем!
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.