Сев в «Ильюшинском»

Сельское хозяйство

 SDC12144Пасяўная кампанія ў раёне набірае абароты. Ужо ў аўторак услед за “Райаграсервісам” распачалі пасяўныя работы ў “Ільюшынскім”. Пакуль што не на ўсе палеткі можна заехаць, а таму выбіраюць участкі з больш лёгкай зямлёй, дзе могуць прайсці энерганасычаныя трактары. Апошнімі днямі тэхніка працавала ў Звоні, дзе сеялі ячмень два пасяўныя агрэгаты. На іншых участках – трактары з чызелямі рыхтавалі зямлю.SDC12151 

 

Якраз да сяўбы гаспадарка атрымала новы пасяўны агрэгат, каменепадборшчык, пагрузчык “Амкадор”, плануюць атрымаць і новы трактар МТЗ-3022, а гэта добрая падтрымка ў час такой важнай кампаніі.

Сёлета задача яшчэ ўскладняецца і тым, што з восені не ўзнята 400 гектараў зябліва, а гэта дадатковая нагрузка на тэхніку.

– Усяго нам неабходна пасеяць 910 гектараў зерневых і зернебабовых, перасеяць некаторыя ўчасткі азімай пшан-іцы і рапсу, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі А.С. Селівёнак, – у гэтым годзе ў нас намнога большы аб’ём работы, агульная пасяўная плошча павялічылася з 1150 гектараў да 1500.

У асноўным гаспадарка забяспечана ўласным насеннем, закуплялі толькі эліту.

У “Ільюшынскім” зараз работа кіпіць з самага ранку і да позняга вечара. Механізатарам, якія заняты на пасяўной, падвозяць абеды і тэхніка доўга не прастойвае. У далейшым плануюць арганізаваць сяўбу ў дзве змены, бо недахопу ў кадрах няма, праблем з механізатарамі таксама. Ды і такіх работнікаў, як напрыклад, В.Карабань, У.Лёля не трэба прымушаць працаваць.

За тры першыя дні ў гаспадарцы пасеялі больш шасцідзесяці гектараў, але гэта толькі пачатак. Галоўнае, каб надвор’е не прыносі- ла сюрпрызаў.

 

 

 

 

 

В.ПОЛАЗАВА.

На здымках:

В.Карабань, У.Лёля.

 

 

 

 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *