Благодаря действиям сотрудников Ушачского РОВД раскрыта серия краж на территории Ушачского, Глубокского и Миорского районов

Закон - один для всех

У красавіку ў ходзе аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Ушацкага райаддзела міліцыі пры ўдзеле глыбоцкіх праваахоўнікаў устаноўлены асобы зламыснікаў, якія на працягу 2013 – пачатку 2014 года ажыццяўлялі крадзяжы з домаўладанняў і дач грамадзян ва Ушацкім, Глыбоцкім і Міёрскім раёнах. “Актывістамі” групоўкі былі трое маладых людзей 25-34-гадовага ўзросту, жыхары Полацка і Полацкага раёна. На іх рахунку, па папярэдніх даных, 12 злачынных эпізодаў.

Як аматарам прысвоіць чужую маёмасць удалося беспакарана здзейсніць столькі злачынстваў, для праваахоўнікаў дагэтуль загадка. Па даных следства, ніякай асаблівай стратэгіі яны не выкарыстоўвалі – проста прыязджалі ў населены пункт, прыглядаліся да часова пустуючых дамоў і забіралі адтуль усё, што траплялася на вочы: электраінструменты, газонакасілкі, пілы, бытавую тэхніку, запчасткі ад аўтамабіляў і нават металалом. Пры гэтым пранікалі “прадпрымальныя” палачане не толькі ў рэспектабельныя дамы, але і ў вельмі сціплыя пабудовы.Частку выкрадзенага зламыснікі збывалі, астатняе ж захоўвалі ў спецыяльна арандаваным для гэтых мэт гаражы. На момант, калі на “міні-склад” наведаліся ўшацкія праваахоўнікі, там знаходзілася маёмасці на агульную суму каля 150 мільёнаў рублёў. Для таго, каб перавезці ўвесь гэты “скарб” з Полацка ва Ушачы, спатрэбіліся два грузавыя аўтамабілі.

Пакуль затрыманы адзін удзельнік злачыннай групы, яшчэ двое знаходзяцца ў вышуку. У адносінах усіх іх узбуджана крымінальная справа, кожнаму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

С.АЛАБІН, начальнік РАУС.

На здымку: супрацоўнікі крымінальнага вышуку А.Булыкін і Л.Клачок праводзяць улік выкрадзенага.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *