Где ловить рыбу бесплатно?

Ваш вопрос - наш ответ Калейдоскоп Экология

У рэдакцыю звярнуўся адзін з нашых чытачоў, які пацікавіўся: “На якіх вадаёмах нашага раёна можна лавіць рыбу аматарскім спосабам бясплатна, а дзе арганізована аматарскае платнае рыбалоўства?”. Гэтае пытанне мы адрасавалі галоўнаму спецыялісту ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ушацкага райвыканкама Таццяне Уладзіміраўне ЖОЛАБАВАЙ:

– На сённяшні дзень у арэндзе па дагаворах знаходзіцца шэраг вадаёмаў раёна, від рыбалоўства і памер платы за яго ўстанаўлівае арандатар. Ушацкі лясгас арандуе возера Усвея ў мэтах толькі прамысловага рыбалоўства. У склад рыбаводчай гаспадаркі Ушацкай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў уваходзяць сажалкі ў Жарах, Старым Сяле і Вацлавове. Арандатарам, якія займаюцца прамысловым відам рыбалоўства, дазваляецца лоўля з выкарыстаннем сетак, невада і іншых прылад. І прамысловае, і платнае аматарскае рыбалоўства можна ажыццяўляць на возеры Звонь, якое арандуе аднайменнае таварыства з абмежаванай адказнасцю, азёрах Матырына і Салонец, перададзеных у арэнду ПТУП “ТэхнаКрас”, возеры Оталава (уладальнік – ТАА “ФішплюсТур”). Толькі платнае аматарскае рыбалоўства арганізавана на азёрах ТАА “Янтарны бераг” – гэта Полазна, Тартак і Царкавішча, а таксама на возеры Лагаўское (ТАА “МаэстраТур”). Трэба адзначыць, што ў дагаворах арэнды некаторых прыватных прадпрыемстваў прапісаны пункт, згодна якому жыхары вёсак, якія ўваходзяць у прыбярэжную паласу арандаваных азёр, ад платы за рыбалку вызваляюцца. На ўсіх астатніх, не названых вышэй вадаёмах раёна ва ўстаноўленыя прыродаахоўным заканадаўствам тэрміны лавіць рыбу можна бясплатна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *