О нововведениях в сфере почтовой связи рассказала во время проведения «прямой линии» с читателями газеты начальник Ушачского РУПС Галина Ивановна Свидинская

Ваш вопрос - наш ответ Зваротная сувязь Официально

Сучаснае жыццё, пра якую б сферу не зайшла гаворка, насычана новаўвядзеннямі. Менавіта пра іх цікавіліся ўшачане ў начальніка раённага вузла паштовай сувязі Галіны Іванаўны Свідзінскай падчас “прамой лініі”, якая праходзіла нядаўна ў рэдакцыі “Патрыёта”. Знаёмім вас з адказамі на некаторыя пытанні нашых чытачоў.

– Чула, што з 1 чэрвеня РУП “Белпошта” спросціць сістэму выплаты пенсій і дапамог. Што канкрэтна зменіцца?

– У грамадзян з’явіцца магчымасць атрымаць пенсію (дапамогу) у любым зручным аддзяленні паштовай сувязі незалежна ад месца пражывання. Для гэтага неабходна будзе толькі прад’явіць пашпарт. Дарэчы, такую сістэму выплат ужо паспелі ацаніць жыхары Мінска.

– Ці магу я ўпэўніцца, што пісьмо або пасылка дайшлі да адрасата?

– Можаце. Для гэтага неабходна перасылаць іх з адзнакай “Камфорт”. Такая паслуга зручная як для адпраўшчыка, так і для атрымальніка пісьма. Першаму праз SMS паведамяць, што пісьмо (пасылка) дастаўлена, а атрымальніку яго могуць даставіць дамоў ці ў офіс у зручны для яго час – спосаб дастаўкі атрымальнік выбірае сам.

– Убачыла днямі ў аддзяленні пошты, як жанчына адпраўляла пісьмо ў канверце з акантоўкай чырвонага колеру і надпісам “1 клас”. Падкажыце, калі ласка, гэта нейкі новы спосаб адпраўкі карэспандэнцыі?

– Так, “1 клас” – гэта ўнутраныя адпраўленні, якія апрацоўваюцца ў прыярытэтным парадку і перасылаюцца ў паўтара раза хутчэй звычайнага. Спецыяльны канверт, на які Вы звярнулі ўвагу, дазваляе паскорана сарціраваць карэспандэнцыю. Вага адпраўленняў “1 клас” (пісьмовыя паведамленні, дакументы і іншае) не павінна перавышаць 2 кг.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *