Напярэдадні Вялікадня і Радаўніцы людзі традыцыйна наводзяць парадак на месцах пахаванняў. Работнікі ўшацкіх арганізацый падчас суботнікаў, а таксама камунальнікі ўжо шмат чаго зрабілі, каб цэнтральныя могілкі па вуліцы Кастрычніцкай набылі дастойны выгляд. Зараз да ўборкі далучаюцца родныя і блізкія тых, хто знайшоў тут апошні прытулак і, як паказвае практыка, часта робяць гэта нецывілізаваным спосабам – прыбіраюць магілы “сваіх”, перакідваючы смецце “пад бок суседу” або ў кучы, што ўзвышаюцца між крыжоў і агароджаў. Змагацца з гэтай “традыцыяй” практычна немагчыма. Не дапамагаюць і спецыяльна вывешаныя работнікамі УП ЖКГ таблічкі з просьбамі не смеціць. Таму ў чарговы раз хочацца нагадаць грамадзянам, што ля ўваходу на могілкі ўстаноўлены кантэйнеры, а з боку дарогі на Наваселле – прычэп для буйнагабарытнага смецця, куды можна выкінуць старыя вянкі і іншае. Будзьце сумленнымі, не зневажайце памяць памерлых і працу жывых.
Д.ШАСЦЯРЭНЬ, намеснік дырэктара УП ЖКГ па сацыяльных пытаннях.