Гражданско-патриотическое воспитание детей — одна из приоритетных задач дошкольных учреждений

70-годдзе Перамогі Наши дети

Адной з прыярытэтных задач нашай дашкольнай установы з’яўляецца грамадска-патрыятычнае выхаванне дзяцей, якое мы пачынаем са знаёмства з роднымі мясцiнамі, гiстарычным мiнулым народа, яго нацыянальна-культурнымі традыцыямі. Дапамагае нам у раскрыцці тэмы сiстэматызаваны матэрыял метадычнага кабiнета, куткi нацыянальнай сiмволiкi, невялiчкi музей для дзiцячых экскурсiй «Беларуская хатка», на тэрыторыі ўстановы аформлена некалькi цудоўных ландшафтаў, дзе дзецi вучацца не толькi ведаць i любiць свой дзiцячы сад, родную прыроду, але i актыўна дзейнiчаць на iх карысць.

Работу па патрыятычным выхаваннi заўсёды праводзiм сумесна з бацькамi нашых дзяцей: вось ужо некалькi гадоў у дашкольнай установе ажыццяўляе сваю дзейнасць клуб “Сям’я”.

Творчай групай нашага сада распрацаваны цыкл заняткаў для старэйшых дашкольнiкаў, дыдактычныя гульнi па засваенні ведаў аб родным пасёлку, а таксама набыты вялiкi пазнавальны матэрыял для работы з дзецьмi. У 2012 годзе быў распрацаваны метадычны дапаможнік “Дыдактычныя гульнi для дзяцей дашкольнага ўзросту па ўшачаведанні». У 2013 дашкольная ўстанова прымала ўдзел у абласной выставе-конкурсе навукова-метадычнай лiтаратуры i педагагiчнага вопыту “Я – грамадзянiн Беларусi”, дзе атрымала дыплом III ступенi. У сакавiку бягучага года гэты матэрыял быў прадстаўлены на раённай выставе-конкурсе метадычных матэрыялаў “70-я гадавіна вызвалення Рэспублікі Беларусь ад немецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”.

Педагогi дзiцячага сада заўсёды шчыра дзеляцца са сваiмi калегамi вопытам работы на раённых метадычных аб’яднаннях, пасяджэннях клуба «Кантакт», праводзяць адкрытыя заняткi i кансультацыi па запытах выхавацеляў.

Выхаваць патрыёта сваёй Радзiмы – складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцiнстве толькi пачынаецца.

С.УШАКОВА, загадчыца ясляў-сада №1 г.п. Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *