Правила рыбной ловли в период с 1 апреля по 30 мая

Общество

З 1 красавіка па 30 мая забаронены вылаў усіх відаў рыбы за выключэннем аматарскага рыбалоўства адной вудай з адным кручком або адным спінінгам з адным адзінарным, двайным або трайным кручком памерам не болей 10 мм, з берага у светлы час сутак, які пачынаецца за гадзіну да ўсходу і заканчваецца праз гадзіну пасля заходу сонца. Не дазваляецца выкарыстоўваць для рыбалоўства любыя плавальныя сродкі. Парушэнне заканадаўства цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь, пры гэтым нанесены прыродзе ўрон вылічваецца ў трохразовым памеры за кожную незаконна здабытую асобіну, а ў выпадку, калі ён перавысіць 40 базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *