Заготовка берёзового сока

Калейдоскоп Правовая консультация Экология

Сёлета сезон нарыхтоўкі дрэўных сокаў пачаўся адносна рана, у адпаведным па назве месяцы. А таму ёсць падстава нагадаць некаторыя палажэнні Правіл нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання. Грамадзяне могуць свабодна нарыхтоўваць дрэўныя сокі толькі на спецыяльна адведзеных для падсочкі ўчастках ляснога фонду з захаваннем тэхналогіі падсочкі. За нарыхтоўку на тэрыторыі, дзе гэта забаронена, або без дазваляльнага дакумента, калі яго атрыманне абавязкова, або не ў адпаведнасці з ім, а таксама за нарыхтоўку з прымяненнем забароненых сродкаў і метадаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

Паведаміць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства можна па «тэлефонах даверу» Полацкай і Лепельскай міжраённых інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету: 43-43-27 і 4-36-85, або па тэлефонах: (8-017) 390-00-00, (8-033) 333-60-00.

М.ПАСАХ, намеснік начальніка Лепельскай МРІ.

А.ХАМЯНОК, дзяржінспектар Полацкай МРІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *