Сёння УП ЖКГ Ушацкага раёна прапануе насельніцтву вельмі шырокі спектр платных паслуг. Як паказвае практыка, аб існаванні некаторых ушачане нават не здагадваюцца, а скарыстацца вядомымі часта пабойваюцца з-за немалых, на іх думку, цэн. Каб расставіць усе кропкі над і, пазнаёміць нашых чытачоў з некаторымі паслугамі камунальнікаў і іх коштам, мы звярнуліся да спецыялістаў адпаведнай службы.
Па словах начальніка планава-эканамічнага бюро УП ЖКГ Таццяны Мікалаеўны Дзюкаравай, запатрабаванымі ва ўшачан з’яўляюцца рытуальныя паслугі. Вянкі, труны, крыжы і іншыя прыналежнасці актыўна рэалізуюцца ў спецыялізаваным магазіне, размешчаным у будынку гарадской лазні. Перавозка цела памерлага на могілкі на сённяшні дзень каштуе 170 тысяч рублёў за гадзіну, выкопванне магілы зімой – 240 тысяч, летам – 185.
Даволі часта ўшачане заказваюць устаноўку ў кватэрах санітарна-тэхнічнага абсталявання. Так, напрыклад, замена фаянсавага ўнітаза абыдзецца ў 82 тысячы 200 рублёў (усе цэны без уліку НДС), рукамыйніка – у 36100, ракавіны – 47400, ванны любой мадэлі – 189200. Не трэба грамадзянам клапаціцца і аб самастойным падключэнні пральнай машыны да водаправода і каналізацыі: гэта за іх зробяць спецыялісты ЖКГ, кошт паслугі – 112 тысяч 800 рублёў.
Даводзіцца ўшацкім камунальнікам ліквідаваць няспраўнасці вадаправоднага і каналізацыйнага абсталявання. Прачыстка аднаго метра трубаправода ўнутранай каналізацыі каштуе зараз 10 тысяч 200 рублёў, прачыстка засмечанага ўнітаза са зняццем прыбора – 104500, без зняцця – 22500. Можна зрабіць заяўку на замену ў кватэры электраправодкі, люстраў, разетак. Напрыклад, устаноўка электразванка і кнопкі з пракладкай правадоў абыдзецца ў 66400, без пракладкі – 20400, устаноўка падвясной свяцільні – 42400, свяцільні тыпу бра – 50200, а ўстаноўка і падключэнне кропачных свяцільняў у падвеснай столі – 35300 за штуку. Абследаванне і вызначэнне прычын няспраўнасці ў электрасетцы кватэры каштуе 63 тысячы 600 рублёў.
Акрамя гэтага аказваюць камунальнікі земляныя работы – разборка асфальтабетоннага пакрыцця, копка сажалак і траншэй, адкачка вады з ям і калодзежаў, рамонтныя – малярныя, абліцовачныя, шпалерныя, шкляныя.
Як бачна, жыхары нашага раёна могуць разлічваць на ўсебаковую дапамогу. Пазнаёміцца з коштам канкрэтных паслуг можна непасрэдна звярнуўшыся да спецыялістаў УП ЖКГ.
Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.
Извините, но перевозка тела на кладбище — это что-то с чем-то. Назвать катафалком это чудо, у котогоро даже дверка не закрывается, гремит, скрипит и никто из родных не может ехать рядом с родным человеком и за это надо еще платить 170тыщ. в час — дурдом!