Председатель райисполкома В.В.Родич провёл «телефонную прямую линию» с жителями района

Зваротная сувязь Официально

“Прамая лінія” са старшынёй райвыканкама Віктарам Віктаравічам Родзічам прайшла традыцыйна ажыўлена, хоць і з меншай колькасцю тэлефанаванняў за папярэднюю. 17 званкоў паступіла з Ушачы і раёна, датычыліся яны пераважна камунальных і дарожных пытанняў, ачысткі ракі, атрымання дапамогі па доглядзе за дзецьмі работнікамі “Райаграсэрвіса”, высечкі кустоўя.

Віктар Віктаравіч не толькі ўважліва выслухоўваў ушачан, але і адразу даваў канкрэтныя даручэнні адпаведным службам (кіраўнікі асноўных заўсёды прысутнічаюць падчас “прамой лініі”), вызначаў тэрміны іх выканання. Напрыклад, літаральна дзень дадзены спецыялістам ЖКГ на высвятленне сітуацыі па балконе адной з кватэр па Ленінскай, 6. Некалькі дзён – ДРБУ-105 на замену бардзюра па завулку Кастрычніцкім. Калі ўсталюецца сухое надвор’е, будзе падсыпана вуліца Юбілейная, а таксама распачаты работы па ўхіленні хібаў па ліўнёўцы ў доме нумар 2 па вуліцы Савецкай. Старшыня Сарочынскага сельвыканкама разбярэцца на месцы і дасць адказ, ці можна без лесасечнага білета высякаць кустоўе бліз агарода ў вёсцы Плігаўкі. КУСГП “Вялікадолецкае” паправіць “Амкадорам” разбітую дарогу ў Жаўніне. Выдзелены сродкі, і прадпрыемства меліярацыйных сістэм актывізуе работу па пракладцы водаправода па вуліцы Полацкай і Каранеўскага. Віктар Віктаравіч адказаў, што ёсць у планах і расчыстка рэчышча Ушачы, добраўпарадкаванне пляжа на ёй, як і наогул навядзенне парадку па прыбярэжнай паласе і па гарпасёлку.

Аднак гэта не азначае, што ўсе, хто звярнуўся, атрымалі той адказ, якога чакалі. Не. Напрыклад, пенсіянеру з аграгарадка Кублічы ўсё ж параілі звярнуцца за фінансавай дапамогай да дзяцей, каб заплаціць за штыкетнік, устанавіць жа агароджу дапамогуць улады на месцы, як і ў аказанні адраснай дапамогі пенсіянеру, калі ён мае на гэта падставы. У заканадаўстве прапісана, што кватэранаймальнік (нават непрыватызаванай кватэры) за ўласныя сродкі мяняе электраправодку, устанаўлівае лічыльнікі, і таму гэтыя выдаткі не возьме на сябе камунгас. Дзяржавай не ўстаноўлены ніякія даплаты да пенсій (акрамя ўзроставых), на жаль, і для дзяцей вайны.

Усе заяўнікі атрымалі канкрэтныя адказы, а некаторыя і канкрэтную дапамогу ў вырашэнні важных жыццёвых пытанняў, як жанчына з Рыбакоў у хутчэйшым вырашэнні пытання па атрыманні пенсіі за недзеяздольнага чалавека.

В.КАРАЛЕНКА.



8 комментариев по теме “Председатель райисполкома В.В.Родич провёл «телефонную прямую линию» с жителями района

  1. Лучше бы сделал дорогу от Раницы до Площади нормальную.

  2. И площадь в руинах уже полгода стоит, содрали асфальт и бросили затею

  3. Прошу журналиста редакции (если смелый есть) узнать у руководителя района, будет ли достроен ФОК «Юность» по ул. Витебской? Может ещё не все деньги на строительство данного объекта зарыли при благоустройстве территории возле «Дома Советов»? Как говорится: ЛУЧШЕЕ ДЕТЯМ (((

  4. ФОК обязательно будет достроен, недавно поступили деньги на продление стройки, а благоустройство площади никакого отношения к этим деньгам не имеет.

  5. Музыкальную школу лучше бы отремантировали, или ждут пока на голову ребёнку что либо упадёт м ?

  6. Опять же интересно, если поступили деньги на строительство ФОКа, то где они? Куда ушли? На стройке, как говорится «Ни души»…

  7. Зато огромное здание суда,так нам необходимое,строится и строится….

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *