В ряды Ушачской районной организации ОО «БРСМ» влились новые активисты

В общественных организациях Наши дети Образование и молодежь

З усмешкамі на тварах і выдатным настроем шаснаццаць лепшых прадстаўнікоў навучальных устаноў Ушаччыны сёлета прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі прыёму ў рады БРСМ. Адметна, што мерапрыемства праходзіла ў рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”.

Сардэчныя віншаванні са сцэны раённага Дома культуры выказала ў адрас актывістаў маладзёжнага руху начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Мікалаеўна Захарэнка. Яна падкрэсліла, што рашэнне быць прынятым у рады грамадскага аб’яднання – асэнсаваны і правільны выбар. Гэта выдатны шанс праявіць свае творчыя і лідарскія здольнасці, заваяваць аўтарытэт сярод аднагодкаў, навучыцца не толькі культурна адпачываць, але і плённа працаваць на карысць краіны. З наказам свята захоўваць традыцыі продкаў перад юнакамі і дзяўчатамі выступіў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Мікалаевіч Малаткавец.

Ва ўрачыстай абстаноўцы новаспечаным членам БРСМ уручаны значкі і членскія білеты.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *