Семинар- учёба агрономов

Общество

P1150020Толькі сышоў снег, а на павестцы дня ўжо пратручванне насення, апошні, завяршаючы этап яго падрыхтоўкі. Невыпадкова на мінулым тыдні на базе СВК “Іллюшынскі” райсельгасхарчам праведзены раённы семінар-вучоба для аграномаў і непасрэдна тых спецыялістаў, якія будуць займацца гэтым працэсам. Здаецца, чаму вучыць такіх людзей, як Сяргей Валянцінавіч Шавякоў з КУСГП “Глыбачаны”, які столькі год запар займаецца гэтай справай і да яго можна накіроўваць вучыцца. Аднак ён, напэўна, адзіны прадстаўнік, за якім не пераправяраюць дазіроўку спецыялісты інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін. У астатніх гаспадарках за машынамі-пратручвальнікамі людзі мяняюцца, прыйшлі ў апошні час і новыя агрэгаты, толькі два сельгаспрадпрыемствы засталіся без адпаведных машын са старымі помпамі-дазатарамі. Ды і сёлета на 50 працэнтаў заменены штат аграномаў раёна, прыйшла моладзь, якая на практыцы не займалася падобным, таму і вучыла намеснік начальніка інспекцыі Галіна Мікалаеўна Кашко ўсіх, што называецца, на пальцах.

Так, у зернесховішчы “Іллюшынскага” прайшоў увесь цыкл работ, які папярэднічае непасрэдна пратручванню: засыпка зерня з секундамерам, разлік нормы, заліўка хімікату. Каб і на месцах маглі паўтарыць і як след настроіць агрэгаты. Бо менавіта ад пратручвання залежыць вельмі многае, як ахова ад хвароб і ўраджайнасць, так і непасрэдна ўсходжасць. А каб вырасціць піваварны ячмень ці зерне на крупы, наогул яго трэба мець абсалютна здаровае і прыгожае.

Дробязяў у агранаміі не бывае, усё вельмі цесна ўзаемазвязана, і ў ланцугу веснавых работ не знойдзеш другарадных. Таму і акцэнтаваў увагу аграномаў намеснік начальніка райсельгасхарча Генадзь Рыгоравіч Чабатар на падкормцы мінеральнымі ўгнаеннямі і падсеве траў, хуткай вывазцы арганікі і мінеральных угнаенняў, замене ці набыцці насення высокіх рэпрадукцый. І, канечне, на тым, што задача сёлета літаральна перад усімі прадпрыемствамі стаіць вельмі складаная. Толькі яравы клін складае 13121 гектар, калі летась 11989. Унушальныя лічбы, і галоўнае, каб у пагоні за тэмпамі не была ўпушчана якасць, захаваўся тэхналагічны цыкл. А гэта самае складанае.

падчас семінара.

В.КАРАЛЕНКА.

На здымку:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *