Сроки и разрешённые способы охоты на птицу

Калейдоскоп Общество Официально Правовая консультация Экология

З 20 сакавіка па 30 красавіка з 3.00 да 9.00 дазваляецца паляваць на самцоў глушца і цецерука. Дазволены спосаб палявання на глушца – ружэйны на токах з падыходу, з засады, на цецерука – ружэйны на токах з засады. Дазваляецца выкарыстоўваць наразную зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 400 Дж2 і гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі з дробам.

З 5 красавіка па 11 мая можна будзе паляваць на самцоў крыжанкі (качараў) спосабам ружэйным з засады (скрадка) з падзываннем, з дапамогай падсадных качак або чучал ці вабікаў.

У гэты ж перыяд з 18.00 да 22.00 дазваляецца паляванне на вальдшнэпа ружэйным спосабам з засады на цязе, з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з патронамі з дробам. Для пошуку і падачы дзічыны можна выкарыстоўваць паляўнічых сабак пароды тэр’ер, такса, лягавая, спаніель, рэтрывер, водная сабака.

Вызначаны адзіныя дні палявання: субота, нядзеля, панядзелак, аўторак і святочныя дні, аб’яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі. Паляванне на самцоў вальдшнэпа дазваляецца таксама ў пятніцу з 18 да 22 гадзін.

Паляванне дазваляецца па разавых і сезонных пуцёўках, на цецерука і глушца – па разавых дазволах.

В.ШЭРШАНЬ, дырэктар раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *