У рэдакцыю звярнуліся жыхары Ліпаўца, дамы якіх размешчаны непадалёк ад малочнатаварнай фермы “Райаграсэрвіса”. Яны паведамілі, што на тэрыторыі сельгасаб’екта побач з водазаборнай вежай складзены рэшткі забітай жывёлы, што з’яўляецца грубым парушэннем санітарных і экалагічных норм.
Пракаменціраваць сітуацыю мы папрасілі начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І.М.Падгола.
– Падобны зварот паступіў і ў нашу інспекцыю. Пры выездзе на месца факты пацвердзіліся. Быў складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні: на адказную пасадную асобу накладзены штраф. На наступны дзень мы пракантралявалі сітуацыю – рэшткі, якія засталіся пасля забою жывёлы, з тэрыторыі фермы былі ўбраны.
Па правілах на кожным жывёлагадоўчым аб’екце павінна мецца месца для ўтылізацыі жывёлы, яе рэшткаў і біялагічных адходаў: гэта можа быць абнесеная шчыльнай агароджай спецыяльна выкапаная траншэя або герметычная ёмістасць, укапаная ў зямлю (так званая яма Беккары). На сучасных фермах і комплексах адразу будуюцца месцы для ўтылізацыі, а вось на старых сельгасаб’ектах з гэтым існуюць праблемы.
Н.БАГДАНОВІЧ
«На наступны дзень мы пракантралявалі сітуацыю – рэшткі, якія засталіся пасля забою жывёлы, з тэрыторыі фермы былі ўбраны.»
А што засталося пасля таго, як было усё убрана, вы не бачылi? Вы самi былi там i самi у гэтым пераканалiся? Таму што на месцы, дзе ляжалi рэшткi жывёлы, засталiся лiтровыя белыя пластыкавыя бутэлькi у вялiкай колькасцi (пасля дэзынфекцыi тэррыторыi). Ня можам мы адно убраць, а другое не засмецiць. Дзе працуем, там i гадзiм!!! Колькi ж можна!!!