Пракурорам Ушацкага раёна назначаны Вячаслаў Станіслававіч БАБАШЫНСКІ, ураджэнец горада Віцебска, 1982 года нараджэння.Вячаслаў Станіслававіч скончыў Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава і яшчэ на пятым курсе пачаў служыць у пракуратуры Сенненскага раёна следчым. Тры гады адпрацаваў на гэтай жа пасадзе ў пракуратуры Першамайскага раёна горада Віцебска, потым намеснікам пракурора Чашніцкага і Шумілінскага раёнаў.