К техосмотру готовы

Общество

  Такая ўзорная шарэнга ў “Райаграсервісе” выстройваецца на тэхагляд штогод. Ёсць на што паглядзець – тут практычна самая вялікая колькасць трактароў – 29. Сярод іх і магутныя МТЗ-3022, і нізенькі “карапуз”, зручны для абслугоўвання ферм. Уся прадстаўленая арганізацыяй тэхніка прайшла іспыт на магчымасць эксплуатавацца ў новым сезоне, аднак гэта толькі 61 працэнт ад усёй наяўнасці трактароў. Па астатніх не закончаны складаны рамонт.P1150004

Самы найлепшы паказчык у “Дземенцы” – 100 працэнтаў, у “Вялікадолецкім” пакуль што ў парадку 75 працэнтаў тэхнікі, і “Ільюшынскім” – 68. А вось “Дубраўка”, “Арэхаўна” “Кублічы” не падрыхтаваліся. Апошняе сельгаспрадпрыемства прадставіла на агляд толькі адзін трактар, і той аказаўся няспраўным, у дзвюх першых гаспадарках вялікая колькасць тэхнікі – і такая яе падрыхтоўка. А на сёлетні год будзе больш жорсткім падыход па выпуску тэхнікі без тэхагляду. Штраф на трактарыста – 2 базавыя велічыні, а на асобу, якая накіравала на работу транспарт, які не прайшоў тэхагляд, ад 4 да 6. І няма розніцы – працуе такая тэхніка ўнутры гаспадаркі ці выязджае за межы раёна.

І.ПУХАЛЬСКІ,

начальнік дзяржтэхнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *