Продукция Ушачского хлебзавода завоёвывает популярность у жителей других регионов страны

Калейдоскоп Общество

Вы заўважылі на паліцах магазінаў рулет “Лагойскі”? Так-так, гэта такі даўгаваты ражок з карыцай. Спадабаўся? Сапраўды, ён заўсёды свежы, бо выпякаецца невялікімі партыямі і хутка раскупляецца. А абавязаны яго з’яўленнем мы начальніку хлебапякарнага цэха Ірыне Аляксандраўне Казлоўскай, а дакладней, яе прафесійнай неабыякавасці.

– Я заўсёды заходжу ў магазіны, каб паглядзець асартымент хлебабулачных вырабаў. Гляджу, што таваразнаўцы заказваюць у нашых канкурэнтаў, каб выпусціць нешта сваё, але на такі ж густ ушачан. Падабаюцца булачкі з карыцай – калі ласка рулет “Лагойскі”. Мы наогул можам задаволіць любыя густы, водгукі пра нашу прадукцыю добрыя не толькі ва ўшачан. Але паколькі асартымент у нас вялікі, а аб’ёмы бываюць – у некалькі латкоў і робяцца ўручную, напрыклад, тыя ж калядныя булачкі ці рулеты, то ў сабекошце прайграём. Аднак пастаянна шукаем дадатковыя рынкі збыту. Літаральна на мінулым тыдні заключылі дагаворы з Лепельскім райспажыўтаварыствам, правялі там выставу-дэгустацыю сярод прадаўцоў, пачнём вывучаць густ пакупнікоў, завозячы зусім невялікімі партыямі нашы вырабы. Ну а з палачанамі нам прасцей, паколькі ўшацкі хлеб там ведаюць. Выстава-дэгустацыя праходзіла ў магазіне “Дысконт-2” на вуліцы Марыненка. Падыходзіць дзядуля, бярэ зусім нятанны рулет “Шакаладны”. Пытаюся, чаму гэты выбар. Падабаецца, кажа, не раз браў, ды і сам жа ўшацкі, з Лутава, люблю нашу выпечку. “Бывае заходзім, няма ўшацкага хлеба, тады ідзём у “Купаву”, – кажа ўжо другая наведвальніца магазіна. Урэшце пастаўкі нашага хлеба ў гэтую краму будуць павялічаны. Няпроста ўсё гэта робіцца, паколькі не толькі густ пакупнікоў вырашае, хто будзе прадстаўлены на рынку, але і інтарэсы перш за ўсё сваіх вытворцаў. Аднак будзем імкнуцца заваёўваць новых пакупнікоў і, канечне ж, не аддаваць сваіх.

А да прыкладаў-водгукаў Ірыны Аляксандраўны вельмі хацелася б далучыць свае. Прыехаў сын на канікулы з Мінска, і падчас першага снедання пачула: “Нарэшце паем нармальнага хлеба”. Усё гэта нявыдуманыя гісторыі, як і тыя, што мае суседзі вязуць у сталіцу ўшацкія батоны.

В.КАРАЛЕНКА.

На здымку: майстар брыгады Ганна Салодкіна і загрузчык-выгрузчык харчовай прадукцыі Сяргей Буракоў.



1 комментарий по теме “Продукция Ушачского хлебзавода завоёвывает популярность у жителей других регионов страны

  1. Конечно, багеты, а не батоны — очень даже ничего. Но чёрный хлеб черствеет на следующий день. Еще можно есть, если получится купить свежий, а чуть полежит — кислый…и чёрствый.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *