Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” – арганізацыя маладая, але ўжо зараз можна з упэўненасцю сказаць, што яна з’яўляецца найбольш масавай у Рэспубліцы Беларусь, аб’ядноўвае каля 150 тысяч чалавек па ўсёй краіне, справамі заваёўвае давер, што дазваляе прыцягваць у свае рады новых прыхільнікаў. “Калі не імкнуцца пастаянна быць лепшымі, то ў хуткім часе можна выбыць і з ліку проста добрых”, – такімі словамі падчас правядзення пасяджэння савета Віцебскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” ахарактарызаваў сутнасць яе дзейнасці старшыня, рэктар Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Валерый Сцяпанавіч Башметаў.
Месцам правядзення мерапрыемства, якое адбылося 30 студзеня, ужо не першы раз былі абраны Ушачы, бо па словах намесніка старшыні рэспубліканскага савета аб’яднання Сяргея Юр’евіча Пігарава, які прымаў удзел у пасяджэнні, “тут пазіцыі “Белай Русі” моцныя”. Віцебская абласная арганізацыя РГА “Белая Русь” налічвае ў сваіх радах больш 16,5 тысячы членаў (2,3 працэнта ад колькасці грамадзян працаздольнага ўзросту), якія аб’яднаны ў 28 раённых і гарадскіх арганізацый, адна з іх створана па галіновым прызнаку – УП “Віцебскаблгаз”. Больш 6 працэнтаў ад ліку грамадзян працаздольнага ўзросту з’яўляюцца членамі “Белай Русі” ў Полацкім і Бешанковіцкім раёнах, 8,1 працэнта складае гэты паказчык ва Ушацкім..
У пачатку пасяджэння члены абласнога савета РГА “Белая Русь”, старшыні раённых арганізацый прааналізавалі дзейнасць аб’яднання. У якасці станоўчых прыведзены прыклады работы Наваполацкай гарадской, Першамайскай горада Віцебска, Полацкай і Ушацкай раённых арганізацый. Зразумела, што з ростам колькасці членаў “Белай Русі” расце і памер сабраных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для рэалізацыі шматлікіх устаўных праектаў. Наша раённая арганізацыя, дарэчы, у ліку лепшых і па гэтым важным накірунку дзейнасці.
Але галоўным пытаннем, якое разглядалася на пасяджэнні савета, стаў удзел Віцебскай абласной арганізацыі ў важнейшай палітычнай кампаніі бягучага года – выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Намеснік старшыні абласнога савета Вольга Іванаўна Часнакова адзначыла, што “ў раённых арганізацыях распрацаваны выдатныя планы, патрэбна іх толькі рэалізаваць”. “Белая Русь” ужо актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўчых этапах выбараў. Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання ўвайшлі ў склад 59 з 60 акруговых камісій. У 16 раённых камісіях з 21 таксама будуць працаваць члены “Белай Русі”. Актыўна вядзецца работа па вылучэнні прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання ў склад участковых камісій, фарміраванне іх адбудзецца не пазней 5 лютага. Ушацкая раённая арганізацыя тут таксама ў ліку лідараў – яе прадстаўнікі будуць прымаць удзел у рабоце 15 з 16 створаных у раёне ўчастковых камісій, рыхтуюцца да работы на ўчастках для галасавання назіральнікі. С.Ю.Пігараў адзначыў, што не ва ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны ўдалося вылучыць прадстаўнікоў “Белай Русі” ў склад камісій і падкрэсліў, што гэта з’яўляецца прамым следствам нізкай актыўнасці грамадскіх арганізацый асобных раёнаў: “Нізкая актыўнасць, эфектыўнасць дзейнасці і, як вынік, – пры фарміраванні камісій перавага аддаецца прадстаўнікам іншых грамадскіх аб’яднанняў і прафсаюзаў”.
Эмацыянальным і жывым атрымалася выступленне старшыні Полацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Таццяны Генадзьеўны Палушкінай, дырэктара Полацкага педагагічнага каледжа, лаўрэата ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны-2013” у намінацыі “Грамадская дзейнасць”. Таццяна Генадзьеўна расказала прысутным аб выніках сустрэчы актывістаў сваёй арганізацыі са старшынёй рэспубліканскага савета РГА “Белая Русь”, першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Міхайлавічам Радзьковым. Акрамя членаў абласнога савета ўважліва слухалі Таццяну Генадзьеўну члены пярвічнай арганізацыі “Белай Русі” Ушацкай сярэдняй школы, якія былі запрошаны на мерапрыемства, каб ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаць членскія білеты. Некаторыя з настаўнікаў, як напрыклад старшыня “пярвічкі” Наталля Анатольеўна Шарыпа, яшчэ ў 2012 годзе былі ўзнагароджаны паездкай на сустрэчу з А.М.Радзьковым за актыўную дзейнасць па рэалізацыі сацыяльных і грамадска-патрыятычных праектаў. Вопытам работы ў гэтым накірунку, а таксама па супрацоўніцтве з пярвічнымі арганізацыямі аб’яднання, падзялілася з калегамі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Васільеўна Пашковіч.
Удзельнікі пасяджэння скарысталіся магчымасцю задаць некаторыя пытанні С.Ю.Пігараву. Датычыліся яны самых розных накірункаў дзейнасці арганізацыі – ад удзелу валанцёраў у правядзенні Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску да дзейнасці грамадскіх прыёмных, створаных пры раённых арганізацыях РГА “Белая Русь”. За мінулы год 144 звароты накіравалі жыхары Прыдзвінскага краю адказным службовым асобам праз дзейнасць грамадскіх прыёмных. Дарэчы, члены пасяджэння папрасілі Сяргея Юр’евіча Пігарава паспрыяць ва ўдзеле ў грамадскіх прыёмных гарадоў і райцэнтраў чыноўнікаў самага высокага рангу, тым больш што членамі “Белай Русі” з’яўляюцца прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч, яго намеснік Анатоль Мікалаевіч Калінін, старшыня праўлення ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” Сяргей Мікалаевіч Румас, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна і многія іншыя члены ўрада і кіраўнікі рэспубліканскіх дзяржаўных устаноў. С.Ю.Пігараў абяцаў данесці гэта пажаданне да старшыні аб’яднання Аляксандра Міхайлавіча Радзькова і ў сваю чаргу даручыў старшыням раённых і гарадскіх арганізацый разам з мясцовымі выканкамамі на падставе маніторынгу зваротаў грамадзян вызначыць, каго менавіта з кіраўніцтва вышэйшых дзяржаўных органаў краіны яны хацелі б бачыць у сваіх рэгіёнах.
Перад тым як удзельнікі пасяджэння наведалі Ушацкі музей народнай славы ім. У.Е.Лабанка, С.Ю.Пігараў даў ацэнку дзейнасці арганізацыі, агучыў намечаныя планы на бліжэйшы час, заклікаў кіраўнікоў раённых арганізацый РГА “Белая Русь” ажыццяўляць дзейнасць так, каб быць карыснымі і запатрабаванымі ў сваіх рэгіёнах, стаць апорай і падтрымкай для мясцовых органаў улады, а ў выніку будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб кожны член арганізацыі ганарыўся сваім дачыненнем да яе.
Д.РАМАНОЎСКІ.
Не пойму (думайте что пишите или редактируйте ) как можно получить в награду поездку на встречу с Зам руководителя администрации Президента (не сотвори себе кумира ) Папа Римский отдыхает
Значит, можно! Подарок — встреча с Луноликими…