За чужой счёт

Закон - один для всех

 

 

Жыхар вёскі Глыбачка Глыбачанскага сельсавета Мікалай Іванковіч у свае 36 гадоў ужо страціў сэнс жыцця, бо вельмі захапіўся ўжываннем спіртнога. Нідзе не працаваў, а жыць хацелася не горш іншых. А таму ў 2007 годзе здзейсніў свой першы крадзеж і быў асуджаны па ч.2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Відаць, нічога ў сваім жыцці мяняць да лепшага не хацеў, а таму разумнейшага не прыдумаў, як зноў залезці ў чыюсьці хату і хоць крышачку пажыць прыгожа за чужы кошт. Так і зрабіў 31 кастрычніка 2009 года, калі прыняў на душу добрую дозу спіртнога для храбрасці. Апоўдні праз веранду дома залез у хату аднавяскоўца, адкуль украў грошы і прадукты харчавання на агульную суму 163860 рублёў. Украдзенае выкарыстаў па ўласным меркаванні.

Суд прызнаў М.Іванковіча вінаватым у крадзяжы з пранікненнем у жыллё і назначыў яму пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на пяць месяцаў з прымяненнем прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму.

46-гадовы Анатоль Сімановіч лічыцца грамадзянінам без пэўнага месца жыхарства. Першую судзімасць з тэрмінам пакарання ў 10 гадоў ён атрымаў яшчэ ў юнацкіх 17 гадоў. А потым і пакацілася – сем судзімасцяў амаль запар. У студзені 2009 ён быў умоўна-датэрмінова вызвалены ад адбывання пакарання, а праз сем месяцаў зноў здзяйсняе злачынства. Жнівеньскай ноччу, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, ён залез у хлеў жыхаркі Ільюшына і ўкраў парсюка кілаграмаў 50 жывой вагой. У верасні абрабаваў магазін вёскі Вашкова і ўкраў тавараў на агульную суму 3 мільёны 134 тысячы 895 рублёў. У кастрычніку ноччу абчысціў магазін у вёсцы Старынка амаль на два мільёны рублёў. У гэтым жа месяцы сумесна з жыхаром Ільюшына Дзянісам Ярашам узламалі запоры на магазіне вёскі Жары і набралі там тавараў на суму каля мільёна рублёў. У лістападзе Сімановіч ужо спакусіўся на ўласную маёмасць дачніка з Вашкова і вынес з дому рэчы на суму 362 тысячы рублёў. Зноў жа ў лістападзе залез у сталярны цэх санаторыя “Лясныя азёры”, дзе ўкраў бензаматорную пілу, тачыла, шрубаверт, электралобзік і іншыя прылады на суму 816 тысяч 563 рублі. Напры

канцы лістапада Сімановіч тайна пранікае ў два дачныя домікі ў в.Вашкова, адкуль выносіць усё, што прыгледзелася, на суму больш за паўтара мільёна рублёў. У гэтую ж ноч злодзей пранік у дом жыхара Ільюшына і, скарыстаўшыся тым, што гаспадар спіць, вынес з хаты грошы і адзенне амаль на мільён рублёў. Такім чынам за час яго рабаўніцкіх паходжанняў сума страт, прычыненая ўсім пацярпелым, дасягнула 9 мільёнаў 832 тысяч 315 рублёў.

Суд прызнаў вінаватым Анатоля Сімановіча ў крадзяжы, здзейсненым паўторна, групай асоб, з пранікненнем у жыллё, у буйных памерах і назначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады і тры месяцы ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

Дзянісу Ярашу суд назначыў пакаранне ў выглядзе папраўчых работ па месцы працы з утрыманнем 15 працэнтаў ад заробку ў даход дзяржавы тэрмінам на адзін год.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *