Традиционные Рождественские встречи прошли в учреждениях культуры Ушачского района

Мир увлечений Общество

Каляды, бадай, самае любімае свята для ўсіх людзей на зямлі. Можна забыцца пра Дзень нараджэння знаёмых, а вось пра Каляды – немагчыма: людзі наведваюць храм, збіраюцца разам, удзельнічаюць у шматлікіх святочных мерапрыемствах, спяваюць (ці проста слухаюць) калядныя песні.

Ушачанам у гэтым сэнсе пашанцавала нават двойчы: Божае нараджэнне ў нас штогод святкуецца непасрэдна на Каляды і падчас правядзення раённага свята “Калядныя сустрэчы”. Апошняе сёлета праходзіла ў суботу, 11 студзеня. А пачалося з адкрыцця ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка выставы ікон Ядвігі Сянько.

Падчас адкрыцця выставы старшыня райвыканкама В.В.Родзіч, а таксама свяшчэннаслужыцелі дзвюх хрысціянскіх канфесій – благачынны Ушацкага раёна протаіерэй Вячаслаў Лобец і ксёндз Аляксей Асон яшчэ раз павіншавалі прысутных з Калядамі, падзякавалі арганізатарам выставы за прадэманстраваны дзіўны свет іканапісу – свет бязгрэшнай чысціні, дабра і любові.

Свой важкі ўклад у святочны канцэрт, што адбыўся ў раённым Доме культуры, унеслі прыход і царкоўны хор храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры, юныя выхаванцы нядзельнай школы, вучні Ільюшынскай сярэдняй школы, члены гуртка “Міласэрнасць”, выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, работнікі Дома культуры. Цікавая праграма мерапрыемства ўключала кранальныя вершы, песні, музычныя кампазіцыі, інсцэніроўку біблейскіх сюжэтаў аб нараджэнні Хрыста і многае іншае. Здаецца, усіх, хто прысутнічаў у зале, аб’ядноўвала агульнае светлае пачуццё, якое стварала па-сапраўднаму святочны настрой.

Прысутныя ў гэты вечар мелі магчымасць пазнаёміцца з работамі ўдзельнікаў народнага клуба “Адраджэнне” на калядную тэму – адпаведная выстава разгарнулася ў фае РДК, а таксама набыць ікону, кнігу ці іншы праваслаўны атрыбут на выставе-продажы, арганізаваным храмам святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *