Мастацкая самадзейнасць у нашым сельскім Доме культуры развіваецца. Так, працуюць дзве вакальныя групы – малодшая і старэйшая. Вядуць іх старшы выкладчык і выкладчык мясцовай музычнай школы Аляксандр Уладзіміравіч Чувахоў і Вольга Валер’еўна Смаргун.
Паспяхова выступаюць нават за межамі раёна ўдзельнікі гуртка побытавых танцаў. Два гады назад выступалі ў Гродзенскай вобласці Яўгенія Вялюга і Дзмітрый Чаркес, выйшлі ў паўфінал, сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу. Гэтыя маладыя людзі паступілі ўжо ў каледжы, але працягваюць удзельнічаць у мастацкай самадзейнасці нашага СДК.
Наш фальклорны гурт рознаўзроставы, яго ўдзельнікі актыўныя ў народных святах, абрадах. У мінулым годзе на абласным конкурсе “Ад прашчураў да зор” пабывалі нашы танцавальныя пары, а таксама быў прадстаўлены часткова абрад.
Ёсць з чым нам выступаць у сябе на мерапрыемствах, а таксама на конкурсах, канцэртах раённага і іншых узроўняў.
А.ЖОГАЛЬ,
дырэктар Глыбачанскага СДК.