Вялікдзень. Т.Барадзёнак

Творчество наших земляков

 

Ранак. Сонца ўстае,

Ні хмурынкі ўгары.

Люд з царквы ўжо ідзе–

Вялікдзень на двары.

 Не сціхае жаўрук–

Спеў, нібы Божы дар.

Валачобнікаў гурт

Сустракай, гаспадар!

 

Пачастункі вынось–

Пажадаюць табе,

Каб была ў цябе моц

І ў жніве, і ў сяўбе.

 

Каб у хаце тваёй

Толькі згода была

І каб радасць у ёй

Буйным кветам цвіла.

 

Ах, дзяцінства майго

Залаты ўспамін!

Не забыць мне яго

Да апошніх хвілін.

 

Цёплы подых вясны,

Валачобнікаў гурт–

Услаўляюць яны

Спевам Бога і люд.

 

Не памерці душы–

Гэтым днём уваскрос

Пасля мук на крыжы

Наш Заступнік – Хрыстос.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *