Мини-футбол

Cпорт

SDC12086

Прызавыя месцы ў старэйшай групе, дзе ўдзельнічала 9 каманд, размеркаваліся наступным чынам: першае і другое заваявалі каманды з Ушацкай СДЮШАР, трэцяе – Касарской.

У малодшай групе, дзе ўдзельнічала 8 каманд, перамагла Арэхаўская школа, другое і трэцяе месцы за футбалістамі – выхаванцамі Ушацкай СДЮШАР.

 

 

 

 

М.Р.Джураева (Ленінская ДАБШ), В.І.Акулёнка (Касарская ДАСШ).

Заўжды заўважана і з’яўляецца выніковай гульня на полі юных футбалістаў Дзмітрыя Падгола і Эдуарда Таміяна (Кубліцкая), Рамана Кавалевіча і Арцёма Долгага (Арэхаўская), Віктара Рахманенкі (Касарская), Станіслава Сабі- на і Паўла Міцкевіча (Ільюшынская), Віктара Каваленкі і Паўла Федарэнкі (Ленінская). Верыцца, што ў гэтых падрыхтаваных хлопцаў вялікае спартыўнае будучае. Яны пастаянна гуляюць у саставе зборнай раёна на спаборніцтвах рознага ўзроўню і дэманструюць нядрэнную гульню, што пацвердзілі і ў гэтым годзе.

А раўняцца нашым ушацкім футбалістам сапраўды ёсць на каго. Былая вучаніца Плінскай школы і выхаванка Ушацкай ДЮСШ Таццяна Логінава зараз гуляе ў саставе каманды “Бабруйчанка” (г.Бабруйск). У 2008 годзе яна выйграла Кубак Рэспублікі Беларусь, а ў мінулым годзе стала бронзавым прызёрам краіны па футболу.

 

 

 

В.ЛУК’ЯНЕНКА,

трэнер па футболу СДЮШАР.

На здымку:

пераможцы і прызёры спаборніцтваў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *