Дед Мороз и Снегурочка живут в Ушачах

Образование и молодежь

Ці ведаеце вы, што любімыя дзецьмі Дзед Мароз і Снягурка жывуць ва Ушачах? Нядаўна паштальён прынёс ім тэлеграму: “Тэрмінова прыбыць у Віцебск на абласны конкурс Дзедаў Марозаў і Снягурак “Ёлка-фэст-2013”. Падрыхтавалі ў дарогу чароўныя санкі, запрэглі лепшых коней, запакавалі прыгожыя ўборы, падарункі – і ў дарогу.

У рамках агляду-конкурсу ў горад над Дзвіной з’ехаліся лепшыя пары галоўных навагодніх персанажаў. Наш раён тут прадставілі педагог-арганізатар Іван Відзевіч і педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра дзяцей і моладзі Дар’я Казлоўская. Яны важна дэфіліравалі па сцэне, прадстаўлялі на суд кампетэнтнага журы і каля сотні маленькіх гледачоў гульнявую праграму “Навагодні маскарад”, падрыхтаваную педагогам дадатковай адукацыі Т.Лапёнак. Дапамагалі ж нашым героям падчас выступлення вясёлыя снегавічкі – вучаніцы Ушацкай школы Ганна Герцык і Кацярына Клопава.

Прыемна адзначыць, што ўшацкія Дзед Мароз са Снягуркай не засталіся незаўважанымі – дадому яны вярнуліся з дыпломам “За арыгінальнасць творчага рашэння”. Журы было аднадушным: гэта – самая прыгожая, артыстычная, знаходлівая пара.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *