В Ушачском районе ведутся работы по модернизации радиосети и замене проводных радиоточек на эфирные радиоприёмники

Калейдоскоп Общество

Моцны вецер ці іншая непагадзь – і лічы, што з розных куточкаў раёна паступяць скаргі на непрацуючае радыё. Калі некалі вакол слупоў з узмацняльнікам збіралася ўся вёска і правадное радыё лічылася вялікім дасягненнем тэхнікі, то сёння такі від перадачы даных састарэў і па краіне праводзіцца мадэрнізацыя правадной радыёсеткі: замена правадных радыёкропак на эфірныя прыёмнікі.

Наша сельскае насельніцтва часта палохаецца гэтым пераменам, лічачы, што яны нешта згубяць. Наадварот, акрамя больш якаснай трансляцыі вы зможаце слухаць радыё кругласутачна і мець магчымасць выбару праграм. І зразумела, будзе захавана ўсё тое, што вы маеце сёння: праграмы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, як і трансляцыя раённага радыё перадаюцца праз эфір у дыяпазоне ультракароткіх хваль. Больш таго, гэта дазволіць пры неабходнасці пашырыць час трансляцыі раённага радыё, зрабіць яго больш зручным для праслухоўвання.

Растлумачу папулярна: калі прыёмнік будзе настроены на адным канале – то вы будзеце чуць Першы нацыянальны, калі будзеце пераключаць, мяняючы дыяпазон частот, то будзеце трапляць на іншыя каналы: іх колькасць залежыць ад тыпу прыёмніка.

У цяперашні час мы прапануем жыхарам раёна недарагія прыёмнікі добрай якасці, якія каштуюць 164 тысячы беларускіх рублёў. Набыць іх можна ў сэрвісным цэнтры Ушацкага вузла электрычнай сувязі па адрасе: вуліца Савецкая, д.39 або калі патэлефануеце па нумарах 2-74-08, 108 і нашы спецыялісты прывязуць вам прыёмнік дамоў і дапамогуць разабрацца з настройкамі. Аплату можна зрабіць дома непасрэдна па факце дастаўкі.

Дадатковая плата за карыстанне прыёмнікам і трансляцыю праграм не налічаецца.

Таксама можна выкарыстоўваць прыёмнік, які ёсць у вас дома, або набыць самастойна ў спецыялізаваным магазіне. Яны адрозніваюцца коштам і колькасцю прымаемых каналаў.

Даведкі можна атрымаць па нумарах: 5-93-00 або 108.

А.ШАКУТА, начальнік раённага вузла электрычнай сувязі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *