Последняя сессия депутатов 25 созыва

Саветы і жыццё

На сваёй апошняй сесіі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 25 склікання, якая адбылася 26 сакавіка, заслухалі справаздачу старшыні І.М.Падгола аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыума Савета і становішчы спраў на тэрыторыі раёна.DSC03850

Іван Мікалаевіч адзначыў, што ў раёне ўдасканальваецца ўзаемадзеянне органаў улады і кіравання з мэтай паслядоўнага рашэння актуальных праблем жыццезабеспячэння насельніцтва.

Працягваецца работа па выкананні праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і гарадскога пасёлка Ушачы на 2005-2010 гады, Праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010 гады, забеспячэнні ўкаранёных дзяржаўных стандартаў абслугоўвання насельніцтва. Гаворачы аб гэтым, дакладчык засяродзіў асаблівую ўвагу на ўдасканальванні ўзаемадзеяння сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў у комплексным рашэнні ўсіх пытанняў рэгіёна, але прыярытэтнымі накірункамі ў рабоце выдзеліў выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця да 1 лістапада бягучага года, паляпшэння якасці жыцця людзей.

Неабходна ажыццяўляць дзейсныя меры па выкананні плана паступлення даходаў у раённы бюджэт і бюджэты сельскіх Саветаў. З гэтай мэтай выкарыстаць дадатковыя крыніцы даходаў, у тым ліку за кошт правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў і правоў на арэнду зямлі, уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і не эфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, пашырэння відаў і аб’ёмаў аказваемых паслуг.

Адным з галоўных накірункаў работы раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў з’яўляецца рэалізацыя Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2007г. №21 “Аб павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва”.

Запатрабавана ўдасканальваць работу па добраўпарадкаванні, азеляненні, навядзенні парадку на зямлі ў населеных пунктах, паляпшэнні сацыяльнай інфраструктуры сяла.

Трэба з большай адказнасцю падыходзіць да аказання паўсядзённай практычнай дапамогі грамадзянам у вядзенні асабістых падсобных гаспадарак, рэалізацыі лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі.

Напярэдадні 65-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне неабходна ўсю арганізатарскую, ідэалагічную і выхаваўчую работу накіраваць на падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай слаўнай даты, удзяліўшы асаблівую ўвагу ветэранам вайны, сем’ям загінуўшых воінаў і партызан.

Не павінна быць фармалізму ў рабоце па забеспячэнні грамадскай бяспекі, умацаванні правапарадку і папярэджванні гібелі людзей на пажарах. І галоўнае ў дадзенай рабоце – прафілактыка, фарміраванне ў насельніцтва здаровага ладу жыцця. Гэтаму павінны садзейнічаць і прымаемыя меры па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.

Ішла змястоўная размова аб удасканальванні работы сельскіх камітэтаў, старэйшын населеных пунктаў, павышэнні іх ролі ў выхаваўчай рабоце па месцы жыхарства людзей.

І надалей будуць выконвацца патрабаванні заканадаўства аб зваротах грамадзян, прымацца меры па ўхіленні прычын, якія выклікаюць абгрунтаваныя скаргі насельніцтва. Работа па прынцыпе “адно акно” ў раёне будуецца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам аб адмі- ністрацыйных працэдурах.

У сувязі з тым, што тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў заканчваецца, І.М.Падгол выказаў удзячнасць усім абраннікам як раённага, так і сельскіх Саветаў за актыўную жыццёвую пазіцыю, дапамогу людзям у вырашэнні штодзённых праблем, за сумленную практычную работу ў сваіх акругах.

У абмеркаванні справаздачы прынялі ўдзел Л.Я.ПТУШКА – старшыня Сарочынскага сельскага Савета дэпутатаў, С.М.ПЛІКАТ – намеснік начальніка Ушацкага РАУС, В.С.СПІРЧОНАК – намеснік дырэктара па эксплуатацыі прадпрыемства меліярацыйных сістэм, Г.В.РУБАНІК – начальнік Ушацкага аддзела МНС, якія дапоўнілі дакладчыка, падзяліліся сваімі меркаваннямі па вырашэнні пытанняў, што іх хвалююць.

У рабоце сесіі прыняў удзел і выступіў намеснік старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” Аляксандр Іванавіч БОХАН.

Ён адзначыў, што нягледзячы на сусветны фінансавы крызіс на Віцебшчыне сумелі не толькі захаваць свой патэнцыял, але не страцілі па многіх пазіцыях лідзіруючае становішча ў рэспубліцы. Сёння паспяхова вырашаюцца пытанні павелічэння аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі, нягледзячы на цяжкае становішча ААТ “Нафтан”, звязанае са змяншэннем аб’ёмаў пастаўкі нафты, стаўка робіцца на развіццё іншых галін вытворчасці і аказанне платных паслуг.

Каб выйсці на галоўны паказчык года – сярэднюю заработную плату, эквівалентную 500 доларам ЗША, неабходна паўсюдна выканаць да 1 лістапада прынятыя аблвыканкамам павышаныя абавязацельствы.

Аляксандр Іванавіч звярнуў увагу на дастойную падрыхтоўку да 65-годдзя Перамогі, пажадаў правесці выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 26 склікання на высокім узроўні, так як яўка выбаршчыкаў на ўчасткі – індыкатар адносін людзей да ўлады.

Старшыня Ушацкага раённага выканаўчага камітэта А.А.КАВАЛЁНАК, падводзячы вынікі размовы, падкрэсліў, што ў тых станоўчых зрухах, якія адбываюцца на Ушаччыне, ёсць значны ўклад усяго дэпутацкага корпуса раёна. Падзякаваўшы за гэта дэпутатаў, Алег Анатольевіч сваё выступленне прысвяціў тым праблемам, якія неабходна вырашаць у раёне ўсяму кіраўніцкаму корпусу, у першую чаргу, пошуку дадатковых рэзерваў папаўнення бюджэту.

У прамысловасці павінны ажыццявіць два асноўныя праекты: завяршыць рэканструкцыю цэха па разліву мінеральнай вады на агароднінасушыльным заводзе, на што будзе зрасходавана 2 мільярды рублёў, якія ўжо маюцца, а таксама рэканструкцыю хлебазавода за кошт крэдыту “Беларусбанка” ў памеры 500 мільёнаў рублёў.

У сельскай гаспадарцы сёлетняя пасяўная будзе самай складанай за апошнія 10 гадоў. Аднак у раёне сфарміравана структура пасяўных плошчаў, ёсць мінімальны набор неабходнай тэхнікі, за кошт дзяржаўных сродкаў запасаемся палівам і мінеральнымі ўгнаеннямі, так што нам застаецца супрацьпаставіць капрызам надвор’я сваю арганізаванасць, дысцыпліну і жаданне атрымаць высокі вынік.

У гэтым годзе будзе працягвацца ажыццяўленне праграмы будаўніцтва аграгарадкоў: новага ў Глыбачанах і завяршаць пераходныя аб’екты ў Кублічах.

Плануецца ўвесці трэцюю станцыю абезжалезвання ў г.п.Ушачы, жыхары пасёлка нарэшце атрымаюць чыстую ваду. Будуць пабудаваны артсвідравіны ў Кублічах, Вялікіх Дольцах, Глыбачанах.

Плануецца працягваць капітальны рамонт дамоў, завяршыць будаўніцтва катла на шчэпках, ад якога летам гарпасёлак будзе забяспечаны гарачай вадой.

На баланс ЖКГ перададзены вуліцы населеных пунктаў раёна і гэты год паказаў, што сумесна з дарожнымі службамі камунальнікі справіліся з ускладзенымі на іх задачамі.

Завяршыцца пракладка водаправода, і вуліцы Е.Лось, Дуброўскага, завулак Кастрычніцкі будуць адсыпаны шчэбенем. Па вуліцы Камсамольскай будзе зроблены тратуар і праведзены рамонт асфальтаванага пакрыцця. Вёска Пралетарый далучыцца да гарпасёлка.

Нягледзячы на фінансавыя складанасці, у раёне захаваецца ў 2010/2011 навучальным годзе сетка ўстаноў адукацыі.

Штогод райвыканкамам зацвярджаецца раённая праграма дзяржаўных гарантый па забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва раёна. На працягу двух тыдняў будуць аснашчаны сучасным абсталяваннем і мэбляй Вялікадолецкая ўчастковая бальніца і жаночая кансультацыя ЦРБ, працягваецца рамонт паліклінікі. І самае галоўнае – на працягу трох-чатырох месяцаў плануецца вырашыць застарэлую праблему – укамплектаваць установы аховы здароўя кадрамі ўрачоў.

Немалую ролю ва ўмацаванні здароўя мае фізічная культура і спорт. Закуплена абсталяванне, і былы магазін, што размяшчаўся па вуліцы Ленінскай, 16, будзе пераабсталяваны ў трэнажорную залу.

У заключэнне А.А.Кавалёнак адзначыў, што задача дэпутатаў, усяго актыву раёна — будаваць сваю работу на карысць людзей. Гэта і практычнае вырашэнне пытанняў па прынцыпе “аднаго акна”, і аказанне дапамогі ў вядзенні ўласных падсобных гаспадарак, вынясенні ўчасткаў у агульны севазварот і шмат іншых.

* * *

Другім пытаннем парадку дня разгледжана і зацверджана раённая комплексная Праграма “Кадры – 2010-2015”, якую прадставіла дэпутатам начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В.А.ЧЫРВОНАЯ.

Праграма вызначае асноўныя накірункі дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання па рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ва Ушацкім раёне.

Яе мэтай з’яўляецца ўдасканальванне сістэмы работы органаў дзяржаўнага кіравання па фарміраванні, эфектыўным выкарыстанні і развіцці кадравага патэнцыялу ў розных галінах эканомікі рэгіёна для забеспячэння выканання асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Ушацкага раёна.

Па стану на 1 студзеня 2010 года сітуацыя на рынку працы стабільная, аднак у перыяд да 2015 года ў выніку скарачэння колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-18 гадоў зменшыцца кантынгент паступаючых ва ўстановы адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку прафесіянальна-тэхнічных кадраў.

Дадатковая патрэбнасць эканомікі раёна ў кадрах за перыяд дзеяння праграмы складзе 1088 чалавек. З іх у 2010 годзе – 222, 2011 – 187, 2012 – 194, 2013 – 153, 2014 – 175, 2015 годзе – 157 чалавек. Асноўны рост патрэбнасці назіраецца ў будаўніцтве (400 чалавек або 36,7 працэнта), сельскай гаспадарцы (345 чалавек або 31,7 працэнта), гандлі (58 чалавек або 5,3 працэнта).

Па ўзроўні адукацыі найбольш значна павялічыцца патрэбнасць эканомікі ў работніках, якія маюць прафесіянальна-тэхнічную падрыхтоўку (734 чалавекі або 67,4 працэнта). Патрэбнасць у спецыялістах з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй узрасце на 181 чалавек або на 16,6 працэнта, з вышэйшай адукацыяй – на 171 чалавека або 15,7 працэнта.

Рашэнне задач па кадравым забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна патрабуе сістэмнага выканання комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на ўхіленне дыспрапорцыі, якая склалася на рынку працы, пераадольванне цяжкасцей зніжэння працоўнага патэнцыялу раёна, паслядоўнага рэгулявання працэсу падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў з улікам перспектыў развіцця сацыяльна-эканамічнага комплексу раёна.

* * *

Па прапанове начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Н.Р.ДУБОЎСКАЙ дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні раённага бюджэту за 2009 год і ўнеслі змены ў рашэнне Ушацкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 снежня 2009 года №136.

У рабоце сесіі прыняў удзел пракурор раёна Вячаслаў Станіслававіч БАБАШЫНСКІ, які назначаны на гэту пасаду 25 сакавіка 2010 года.

Падрыхтаваў Ф.ВОЛАХ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *