Любовь Михайловна Карабань

Юбилейные даты

Ёсць у Любові Міхайлаўны Карабань вершаваныя радкі пра суботу. Яна піша: раней не любіла гэты дзень: з раніцы да вечара клопаты, так многа работы, што ноччу нават спаць не можаш. Так, спраў гэтай жанчыне хапала, калі працавала бібліятэкарам, выхоўвалі з мужам траіх дзяцей, трымалі гаспадарку, быў агарод. Прайшлі гады. Не стала мужа. Усе трое дзяцей раз’ехаліся. І цяпер субота афарбавана тым, што маці чакае сваіх дзяцей. Як толькі кватэра напаўняецца іх галасамі, забываюцца трывогі, “нібыта свята ва ўсім свеце”. А назаўтра “падыходзяць сумныя мінуткі: адной зноў трэба заставацца”.P1010002

Вось такое звычайнае пенсійнае жыццё. Але Любоў Міхайлаўна не з тых, хто замыкаецца ў межах сумнага. Ёсць усведамленне таго, што не дарэмна пражыты гады. А яшчэ яна разумее: у розным узросце трэба знаходзіць сабе карысны занятак, інакш састарэеш без пары.

Гэтая жанчына здольна заўсёды здзіўляць. Нядаўна мне расказалі, што Любоў Міхайлаўна з’яўляецца чытачкай… нават дзіцячай бібліятэкі. Так, гэта недалёка ад дома, дзе яна жыве, таму і наведваецца туды, бярэ цікавыя кнігі. Да таго ж і дзеліцца імі са знаёмымі, якія працуюць, не маюць часу хадзіць у бібліятэку, і пенсіянерамі. А вось чытаць чытаюць у рэдкія вольныя гадзіны.

Любоў Міхайлаўна наведваецца і ў два творчыя клубы – пры бібліятэцы і РДК. Яна піша вершы, якія, часам, друкуюцца і ў газеце, напісаны дзве песні на яе тэксты, лепіць розных жывёлін з салёнага цеста.

Па чалавечых якасцях Любоў Міхайлаўна вельмі шчырая, здольная падзяліцца сваім аптымізмам з іншымі. І вельмі мудрая. Бо перажыць давялося шмат. Асабліва ў гады Вялікай Айчыннай і пасляваенны час.

У адзін з сакавіцкіх вясновых дзён у Любові Міхайлаўны юбілейны дзень нараджэння.

Няхай душы багацце

служыць людзям

І дзеці маму

радуюць спаўна.

Галоўнае ж –

няхай здароўе будзе

Не толькі

ў дзень народзінаў…

Вясна ж!

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *